Перайсці да зместу

Роўна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:28, 27 мая 2024, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (Спорт: clean up, Task 16: replaced (1×) / removed (0×) deprecated |dead-url= and |deadurl= with |url-status=; з дапамогай AWB)
Горад
Роўна
укр.: Рівне
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Ровенскі раён[d]
Каардынаты
Гарадскі галава
Аляксандр Вітальевіч Трацяк
Заснаваны
Першая згадка
Горад з
Плошча
63 км²
Вышыня цэнтра
187 м
Тып клімату
умерана-кантынентальны
Насельніцтва
243 873 чалавек (2022)
Шчыльнасць
3871 чал./км²
Нацыянальны склад
украінцы, беларусы, палякі, габрэі, рускія
Канфесійны склад
праваслаўныя, каталікі, пратэстанты, іудзеi
Этнахаронім
равенчанін, равенчанка, равенчане
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380 362
Паштовыя індэксы
33000, 33499
Аўтамабільны код
BK і НК / 18
КААТУУ
5610100000
Афіцыйны сайт
Роўна на карце Украіны ±
Роўна (Украіна)
Роўна
Роўна (Ровенская вобласць)
Роўна

Роўна, або Рыўнэ[1] (укр.: Рівне) — горад у заходняй частцы Украіны, на рацэ Усця. Адміністрацыйны цэнтр Ровенскай вобласці і Ровенскага раёна. Плошча 58,24 км². Насельніцтва — 244 тыс. чал. (2021).

Знаходзіцца за 307 км на захад ад Кіева. Чыгуначны вузел. Праз горад праходзяць аўтамабільныя дарогі Кіеў — Жытомір — Роўна — Дубна — Львоў — Чоп (М06, частка E40), Роўна — Луцк — Усцілуг (М08) і Стараканстантынаў — Астрог — Здалбунаў — Роўна — Сарны — Жыткавічы (Беларусь) (М21).

Гісторыя

  • 1283: першы пісьмовы ўспамін пра Роўна як паселішча Галіцка-Валынскага княства ў хроніцы «Rocznik kapituły krakowskiej».
  • 1340: у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
  • 1481: уладальніца паселішча Марыя Нясвіцкая збудавала ў ім драўляны замак.
  • 1492: атрымала Магдэбургскае права.
  • 1548: княгіня Кастэлецкая заснавала ў Роўне касцёл.
  • 1565/66: у Валынскім ваяводстве.
  • 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшло да Каралеўства Польскага.
  • 1575: у Роўне было 543 будынкі, а ў 1629 — 505 будынкаў і 10 вуліц (Замкавая, Школьная, Дубнаўская, Літоўская і інш.).
  • 1637: заснаванне ў Роўне шпіталя паводле фундацыі Томаша Замойскага.
  • 1680: загон украінскіх казакаў спустошыў горад.
  • 1728: пачатак будаўніцтва мураванага палаца Любамірскіх.
  • 1750: у Роўне было 683 будынкаў.
  • 1775: будаўніцтва мураванага касцёла.
  • 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета.
  • 1873: праз горад прайшла чыгунка Брэст — Кіеў.
  • 1919: часовая сталіца УНР.
  • 1921: згодна з Рыжскім мірным дагаворам увайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.
  • 1939: у складзе Украінскай ССР, цэнтр вобласці.
  • 28 чэрвеня 1941 — 2 лютага 1944: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, цэнтр Райхскамісарыята «Украіна».

Насельніцтва

  • 1863 — 6402 чал.
  • 1885 — 7357 чал. (3576 мужчын і 3781 жанчына), з іх паводле стану: 957 шляхты, 22 духоўныя асобы, 31 ганаровы грамадзянін, 125 купцоў, 5105 мяшчан, 658 сялян, 17 чэхаў-каланістаў, 99 іўдзеў-сялян, 698 жаўнераў і іх сем’яў, 165 іншаземцаў; паводле веры: 1763 праваслаўныя, 664 рымска-каталікі, 58 евангелістаў, 17 чэшскіх гусітаў, 4850 іўдзеяў, 5 магаметан.[2]
  • 1897 — 25 тыс. чал.
  • 1921 — 30 тыс. чал.[3]
  • 1939 — 43 тыс. чал.
  • 1959 — 56 тыс. чал.
  • 1970 — 116 тыс. чал.
  • 1975 — 155 тыс. чал.[4]
  • 1991 — 239 тыс. чал.[5]

Мова

Насельніцтва па роднай мове (2023)[6]
украінская мова руская iншыя
96 % 3 % 1 %

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

Роўна мае ўмерана кантынентальны клімат з халоднай, снежнай зімой і цёплым летам. Снежнае покрыва звычайна трымаецца з лістапада па сакавік. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 598 мм (24 цалі), чэрвень і ліпень з’яўляюцца самымі вільготнымі месяцамі, а студзень і люты — самымі засушлівымі[7].

Эканоміка

У Роўна працуюць ПАО «Рівнеазот»[8], завод высакавольтнай апаратуры; прадпрыемствы лёгкай прамысловасці — фабрыкі швейная і нятканых матэрыялаў; прадпрыемствы будаўнічага комплексу — камбінаты домабудаўнічы і буйнапанэльнага домабудавання, ВА «Рівнозалізобетон», завод сухіх будаўнічых сумесяў «Адiнол»[9]; дрэваапрацоўчай прамысловасці — ВА «Рівнодерев»; таксама працуе піваварны завод «Рівень»[10], фабрыка па апрацоўцы бурштыну і вырабе ювелірных вырабаў «Укрбурштин» (на тэрыторыі Ровенскай вобласці ёсць радовішчы і здабыча бурштыну).

Транспарт

Чыгуначны вакзал у Роўна

Аўтобусную сувязь забяспечваюць цэнтральны аўтавакзал горада і аўтастанцыя «Чайка» (у асноўным ажыццяўляюцца рэйсы ў Сарненскім кірунку).

У горадзе знаходзіцца пасажырская і грузавая чыгуначная станцыя Роўна, падпарадкаваная Ровенскай дырэкцыі Львоўскай чыгункі. Станцыя Роўна размешчана на лініі Здалбунаў-Ковель. На станцыі спыняюцца ўсе цягнікі і прыгарадныя цягнікі, якія праходзяць праз яе. Да станцыі курсуюць таксама рэгіянальныя электрацягнікі з Кіева і Львова і рэгіянальны цягнік лакаматыўнай цягі Ковель — Цярнопаль (праз Луцк, Здалбунаў — Краснае)[11].

Гарадскі аэрапорт размешчаны за 8 км ад цэнтра Роўна, практычна ў межах горада. Каля аэрапорта праходзяць аўтамабільныя магістралі, што дазваляе за хвіліны дабрацца да чыгуначнага вакзала, аўтавакзала і цэнтра горада.

Адукацыя і навука

Нацыянальны ўніверсітэт воднай гаспадаркі і прыродакарыстання
Ровенскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт

Вышэйшыя навучальныя ўстановы:

Навучальныя ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі:

  • Вышэйшае прафесійнае вучылішча № 1
  • Ровенскі дзяржаўны аграрны каледж
  • Ровенскі эканоміка-гуманітарны і інжынерны каледж
  • Ровенскі кааператыўны эканоміка-прававы каледж
  • Ровенскі каледж эканомікі і бізнесу
  • Ровенскі аўтатранспартны каледж Нацыянальнага ўніверсітэта воднай гаспадаркі і прыродакарыстання
  • Ровенскі каледж тэхналогій і дызайну
  • Тэхнічны каледж Нацыянальнага ўніверсітэта воднай гаспадаркі і прыродакарыстання

Культура

Ровенскі абласны акадэмічны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр

Вядомыя сваімі творчымі поспехамі Ровенскі абласны музычна-драматычны тэатр[12], Ровенская філармонія. У горадзе працуе таксама лялечны тэатр, заапарк, краязнаўчы музей, два кінатэатры: кінатэатр «Україна» (раней — «Жовтень») і 3D-кінатэатр «Эра». У былым касцёле Святога Антонія знаходзіцца Дом арганнай музыкі.

Цэнтрам культурнага развіцця моладзі горада з’яўляецца Палац дзяцей і моладзі, дзе дзейнічаюць мноства гурткоў і секцый, якія ахопліваюць розныя тэматыкі ад танцаў да асноў інжынерыі.

Ровенская пісьменніцкая арганізацыя налічвала звыш 30 чалавек празаікаў і паэтаў; у розныя гады ўзначальвалі яе Аляксандр Багачук, Яўген Шморгун, Сцяпан Бабін, Лідзія Рыбенка і інш.

Спорт

Стадыён «Авангард» у Роўна

Самыя папулярныя камандныя віды спорту ў гараджан — спідвей (СК «Рівненський Спідвей») і футбол (ФК «Верас»).

ФК «Верас»[13] заснаваны ў 1957 годзе. Выступае ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе. Хатняй арэнай клуба з’яўляецца стадыён «Авангард». На дадзены момант ёмістасць складае на 4 500 чалавек. Пасля завяршэння рэканструкцыі ўмяшчальнасць стадыёна складзе 13 466 тысяч гледачоў[14].

СК «Рівненський Спідвей» быў заснаваны ў 1959 годзе[15]. Стадыён для правядзення спаборніцтваў называецца — «Ровенскі стадыён тэхнічных відаў спорту (мотатрэк)». Тут праводзіліся важныя спаборніцтвы па спідвеі, уключаючы адборачны раўнд чэмпіянату свету па спідвеі ў 1962 годзе і ў 1991 годзе. Акрамя спартыўных спаборніцтваў на Ровенскім мотатрэку праводзяцца розныя канцэрты, выступленні і іншыя культурныя мерапрыемствы.

Славутасці

  • Гістарычная забудова горада канца XIX — пачатку XX стагоддзі
  • Касцёл Св. Антонія (1868, цяпер зала арганнай музыкі)
  • Сабор Уваскрэсення Гасподняга (1895)
  • Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (1756)

Галерэя

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  2. Równe // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 818
  3. Ровно // Советская историческая энциклопедия : у 16 т. / под ред. Е. М. Жукова. — М. : Советская энциклопедия, 1961—1976.
  4. Ровно // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  5. Ровно // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  6. https://ratinggroup.ua/files/ratinggroup/reg_files/municipal_survey_may_2023_ua_-_final.pdf
  7. Rovno Climate Rovno Temperatures Rovno, Ukraine Weather Averages. www.climate.top. Праверана 21 сакавіка 2024.
  8. Головна — ПрАТ РІВНЕАЗОТ OSTCHEM. www.azot.rv.ua. Праверана 21 сакавіка 2024.
  9. Мастильні матеріали для промисловості та автомобільного сектору(нявызн.). ADDINOL. Праверана 21 сакавіка 2024.
  10. РІВЕНЬ - Найкраще пиво у нас! - Головна. riven.at.ua. Праверана 21 сакавіка 2024.
  11. Львівська залізниця :: Розклад руху приміських поїздів. web.archive.org (18 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022. Праверана 22 сакавіка 2024.
  12. Головна | Рівненський академічний український музично-драматичний театр. dramteatr.com.ua. Праверана 21 сакавіка 2024.
  13. НК Верес. nkveres.com. Праверана 21 сакавіка 2024.
  14. Відомо, яким буде головний стадіон Рівного (ЕКСКЛЮЗИВ) | «Ервеюей»(недаступная спасылка). web.archive.org (5 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2017. Праверана 21 сакавіка 2024.
  15. Відеофільм "Рівненському Спідвею 60!" (1959-2019) - "Rivne Speedway 60 years!" (1959-2019) HD(нявызн.). Праверана 21 сакавіка 2024.
  16. Артист Ярослав Евдокимов рассказал «ОГ» о своих корнях Областная газета, 12 ноября 2013
  17. Кравчук Леонид Макарович (руск.). Большая российская энциклопедия (27 студзеня 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.

Спасылкі