Перайсці да зместу

Заліў Кука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 08:25, 17 жніўня 2024, аўтар VladimirZhV (размовы | уклад) (вікіфікацыя, афармленне, літаратура)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Заліў Кука
англ. Cook Inlet
60°26′16″ пн. ш. 151°52′30″ з. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяЦіхі акіян
Краіна
УпадаюцьСусітна, Матануска, Касілоф, Нік 
Заліў Кука (Аляска)
Заліў Кука
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Заліў Кука з двума рукавамі

Залі́ў Ку́ка[1] (англ.: Cook Inlet) або Кенайскі заліў[1] — заліў Ціхага акіяна, ля паўднёвых берагоў Аляскі. Атрымаў сваю назву ў гонар Джэймса Кука, які даследаваў яго ў 1778 годзе. Аддзяляе Кенайскі паўвостраў ад мацерыка.

Даўжыня 370 км, шырыня 18—111 км, глыбіня 22—78 м. Берагі ў паўднёвай частцы заліва высокія, скалістыя, моцна парэзаныя, у паўночнай нізкія. Прылівы паўсутачныя, іх велічыня да 12 м. Моцнае прыліўное цячэнне мае хуткасць да 15,5 км/г. У глыбіні распадаецца на два рукавы: Турнаген і Нік-Арм. У заліў упадаюць рэкі: Сусітна, Матануска, Касілоф і Нік.

  • Ку́ка залі́ў, Кенайскі заліў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 567. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Ку́ка зали́в, Кенайский залив // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 345. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
  • Ку́ка зали́в, Кенайский залив // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 263—264. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.

Увага: Прадвызначаны ключ сартавання «Кука заліў» перавызначае папярэдні прадвызначаны ключ сартавання «Кука».