Перайсці да зместу

Águas de Março

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сакавіцкія воды (парт.: Águas de Março)) — адна з самых вядомых песень А. К. Жабіна  (руск.), які напісаў для яе ў 1972 годзе музыку і тэкст. Па выніках штогадовага апытання чытачоў і крытыкаў, праведзенага газетай «Folha de S.Paulo  (англ.)» у 2001 годзе, была прызнана лепшай бразільскай песняй усіх часоў.

Кароткая характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

На музыку песні Жабін напісаў два блізкіх па сэнсе тэксты — на партугальскай і на англійскай мовах (пад назвай Waters of March). Абедзве моўныя версіі абгульваюць вобраз воднага патоку, які сімвалізуе хуткабягучае жыццё чалавека з усімі яго дробнымі і вялікімі падзеямі. Аднак сэнс песні змяняецца ў залежнасці ад таго, у якім паўшар’і вырас слухач. У арыгінальнай версіі, напісанай для бразільцаў, сакавік азначае канец лета; у прыватнасці, у Рыа-дэ-Жанейра менавіта ў сакавіку пачынаюцца ліўні, якія прыводзяць часам да затаплення. Паток, які нясе з сабой рознае смецце, сімвалізуе непазбежны рух жыцця да зімы, да смерці. З пункту гледжання жыхароў Паўночнага паўшар’я, для якіх была створана англамоўная версія, сакавік, наадварот — пачатак вясны, і вобраз сакавіцкіх вод успрымаецца як раставанне снягоў: патокі выносяць прэч усё смецце, абяцаючы абуджэнне жыцця і абнаўленне.

Песня пабудавана на найпростым меладычным асціната  (укр.). У аснове мелодыі ляжыць вялікая тэрцыя (у сольным выкананні Жабіна — dis-h), якая шматкроць паўтараецца з немудрагелістымі рытмічнымі і вышыннымі (скокам або з паступаным запаўненнем) варыянтамі. У гарманізацыя  (руск.) мелодыі найважнейшы элемент — сыходны ход ад тонікі да дамінанты з храматызмам  (руск.) h-a-gis-g-fis/h, які даручаецца басу, альбо праводзіцца кантрапунктам да мелодыі ў сярэднім рэгістры  (руск.). Існуе меркаванне, што апісаны асцінантны ход мае рытарычнае  (руск.) значэнне, сімвалізуючы водныя бруі, якія манатонна сцякаюць.

Упершыню песня «Águas de Março» была выпушчана на гнуткай пласцінцы «O Tom de Antonio Carlos Jobim e o Tal de João Bosco», апублікаванай у маі 1972 як дадатак да бразільскага часопіса «O Pasquim  (англ.)». Першы студыйны запіс — на LP «Elis» (1972) бразільскай спявачкі Эліс Рэжыны  (руск.). Годам пазней Жабін таксама выпусціў студыйны запіс песні на сваім сольным альбоме «Jobim» (у Бразіліі альбом выпушчаны пад назвай «Matita Perê»). Пасля песню неаднаразова запісвалі бразільскія і замежныя музыкі (напрыклад, Арт Гарфанкел  (руск.) у 1975, Стэйсі Кент  (руск.) у 2010, Эльяна Эліяс  (руск.) і «Take 6  (руск.)» у 2016), асабліва папулярна выкананне песні дуэтам Эліс Режыны і Жабіна (1974)[1].

Рускі пераклад тэксту быў выкананы Ірынай Багушэўскай  (руск.) і Аляксеем Івашчанкам  (руск.), якія неаднаразова выконвалі гэту песню на канцэртах[2].

Зноскі

  1. …the most memorable «Águas de Março» interpretation, which serves as reference for all the other versions, is the one sung by the duet Elis & Tom. Цит. по: Nascimento. Calling the tune (2001) Архівавана 23 кастрычніка 2001..
  2. Ирина Богушевская, Алексей Иващенко - Воды марта (руск.).