Ūkio bankas
AB Ūkio bankas | |
---|---|
Тып | публічная кампанія |
Заснаванне | 1989 |
Скасавана | 12 лютага 2013 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Каўнас |
Адрас | |
Ключавыя постаці | старшыня праўлення Гінтарас Угянскіс |
Галіна | банкаўская |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Сайт | http://www.ub.lt |
Ūkio Bankas (бел.: У́кё ба́нкас) — былы літоўскі камерцыйны банк са штаб-кватэрай у Каўнасе. Першы прыватны банк Літвы. Заснавальнік і асноўны акцыянер — літоўскі прадпрымальнік Уладзімір Раманаў (больш за 50%).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2008 годзе Ūkio Bankas, як і іншыя банкі, панёс вялікія страты праз абмежаванне крэдыту , пасля чаго рэйтынгавае агенцтва «Standard & Poor» знізіла яго статус са стабільнага да адмоўнага[1].
У лютым 2013 банк паведаміў пра нізкую якасць актываў, слабое кіраванне рызыкамі і недахоп патрэбнай аперацыйнай інфармацыі. Праверка таксама паказала, што банк праігнараваў рэкамендацыі цэнтральнага банка па змяншэнні аперацыйных рызык. 12 лютага Банк Літвы абвясціў часовую частковую забарону дзейнасці (мараторый) для «AB Ūkio bankas»[2].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Банк спансаваў літоўскі футбольны клуб Каўнас і шатландскі Хартс, уласнікам якіх з'яўляецца Уладзімір Раманаў.
Зноскі
- ↑ Mike Collier.. S&P downgrades Ukio (англ.). Baltic Times (27 жніўня 2008).
- ↑ NOTICE Regarding Activities of the AB Ūkio bankas from 12 February 2013 (англ.)(недаступная спасылка). Ūkio Bankas (12 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2013. Праверана 30 ліпеня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ūkio bankas
- Афіцыйная старонка Архівавана 7 верасня 2013. (англ.) (літ.) (руск.)