Ёзэф Доў Салавейчык
Ёзэф Доў Салавейчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лютага 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1993 (90 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Мошэ Салавейчык[d] |
Маці | Pescha Feinstein[d] |
Жонка | Tonya Soloveitchik[d] |
Дзеці | Товах Салавейчык[d], Хаім Салавейчык[d] і Atarah Soloveitchik[d] |
Род дзейнасці | філосаф, выхавацель, рабін, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Aharon Lichtenstein[d] і Hershel Reichman[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёзэф Доў Салавейчык (27 лютага 1903, Пружаны, Гродзенская губерня — 9 красавіка 1993, Бостан, ЗША) — адзін з лідараў артадаксальнага яўрэйства ЗША.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1913 годзе сям’я пераехала ў Хаславічы, дзе ягоны бацька Машэ заняў пост рабіна.
Навучаўся ў меламеда Баруха Райсберга. Да 22-гадовага ўзросту вывучаў Тору і Талмуд пад кіраўніцтвам бацькі. Глыбокі ўплыў на яго аказаў ягоны дзед, рабі Хаім, адзін з кіраўнікоў знакамітай Валожынскай ешывы.
У 1920 годзе сям’я пераехала ў Варшаву, дзе бацька ачоліў новую рабінскую семінарыю «Тахкемоні» («Умудры мяне»). У 1924 годзе паступіў у Вольны польскі ўніверсітэт, дзе тры гады вывучаў палітычныя навукі. У 1926 годзе пераехаў у Берлін, каб працягнуць адукацыю. У 1932 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Крыніца чыстых ведаў і асноваў рэальнасці» — эпістэмалогія і метафізыка Германа Когена.
У 1931 годзе ажаніўся з Тоняй Левіт (1904—1967), у наступным годзе яны пераехалі ў ЗША. Тут ён стаў рабінам яўрэйскай рады Бостана.
У 1935 годзе накіраваўся ў Палесціну, дзе вылучыў сваю кандыдатуру на пост галоўнага рабіна Тэль-Авіва.
У 1937 годзе заснаваў у Бостане школу «Майманідэс».
Пасля смерці бацькі ў 1941 годзе быў прызначаны кіраўніком Семінарыі ў Нью-Ёрку і заставаўся на гэтай пасадзе да сыходу ў адстаўку з прычыны хваробы ў 1985 годзе[1].