Перайсці да зместу

Іван Адольфавіч Куніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Адольфавіч Куніцкі
Дата нараджэння 4 мая 1949(1949-05-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 2010(2010-05-25) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Ударнік камуністычнай працы

Іван Адольфавіч Куні́цкі (4 мая 1949, в. Баранава, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць — 25 мая 2010, г. Гродна) — беларускі архітэктар.

Скончыў у 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19661967 гадах лабарант Копцеўскай СШ; у 19721975 гадах архітэктар АКА-2 Гродзенскага філіяла «Белдзяржпраект». У 19731974 гадах служыў у радах Савецкай Арміі. У 1976 годзе старэйшы архітэктар праектнага інстытута «Гроднаграмадзянпраект», у 1977 старэйшы архітэктар Гродзенскага філіяла інстытута «Белкалгаспраект»; у 19771988 гадах старэйшы архітэктар будаўнічага аддзела, кіраўнік групы будаўнічага аддзела, галоўны архітэктар Гродзенскага філіяла ДІАП; у 19881994 гадах галоўны архітэктар, начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела, галоўны архітэктар архітэктурна-канструктарскай майстэрні; у 19982002 гадах начальнік архітэктурна-канструктарскага аддзела, у 20022003 гадах галоўны архітэктар—намеснік начальніка аддзела архітэктуры і генплана, галоўны архітэктар праектаў архітэктурна-канструктарскага аддзела інстытута «Гроднадзіпрабуд»; у 2003 годзе галоўны архітэктар праекта аддзела АКМ ААТ «ГІАП», у 20032006 гадах начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела, галоўны архітэктар інстытута, начальнік архітэктурна-канструктарскага аддзела інстытута «Гроднадзіпрабуд». У 2005 годзе прайшоў міжнародную стажыроўку ў Берліне з атрыманнем сведчання міжнароднага ўзору ў вобласці архітэктурнага і будаўнічага праектавання, кантролю і нагляду за правядзеннем работ[1].

У 20062010 гадах галоўны інжынер праекта ў ПМ-1 інстытута «Гроднаграмадзянпраект». У 2009 атрымаў два кваліфікацыйныя атэстаты: на ажыццяўленне функцый галоўнага інжынера праекта і на ажыццяўленне функцый галоўнага архітэктара праекта[1].

Асноўныя працы: спартзала музпедвучылішча (1975); у аўтарскім калектыве: жылая група дамоў з крамай «Дзіцячы свет» па вул. М. Горкага, адміністрацыйны корпус трэста «Гроднапрамбуд» (1982), ІВЦ аб’яднання «Азот» (1986) у Гродне, завод запчастак у г. Крэмінна УССР (1982), навучальна-курсавы камбінат у Адэсе (1985)[2].

Ударнік камуністычнай працы (1980), узнагароджаны Ганаровай граматай (1982, 1985, 1986)[1].

Дачка Алена Іванаўна Куніцкая, галоўны спецыяліст аддзела інвестыцый будаўніцтва, аб’ектаў жылля і сацыяльнай сферы камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гродзенскага аблвыканкама[1].

Зноскі

  1. а б в г Куницкий Иван Адольфович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. Куницкий Иван Адольфович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  • Куницкий Иван Адольфович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Куницкий Иван Адольфович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)