Перайсці да зместу

Інгемар Юхансан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баксёр
Інгемар Юхансан
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Інгемар Юхансан (шведск.: Ingemar Johansson)
Мянушка Інга (англ.: Ingo)
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Дата нараджэння 22 верасня 1932(1932-09-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 2009(2009-01-30)[2][1][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Вагавая катэгорыя Цяжкая (звыш 90,892 кг)
Стойка Праўша
Рост 184 см
Размах рук 183 см
Прафесійная кар’ера
Першы бой 5 снежня 1952
Апошні бой 21 красавіка 1963
Колькасць баёў 28
Колькасць перамог 26
Перамог накаўтам 17
Паражэнняў 2
Аматарская кар’ера
Колькасць баёў 74
Колькасць перамог 63
Накаўтаў 30
Колькасць паражэнняў 11
Паслужны спіс (boxrec)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Енс Інгемар Юхансан (шведск.: Jens Ingemar Johansson; 22 верасня 1932, Гётэбарг, Вестра-Гёталанд, Швецыя — 30 студзеня 2009, Гётэбарг) — шведскі баксёр-прафесіянал, які выступаў у цяжкай вагавой катэгорыі. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1952 года. Чэмпіён свету ў цяжкай вагавой катэгорыі (1959—1960).

Аматарская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 1952 годзе Інгемар Юхансан удзельнічаў у хельсінкскай Алімпіядзе. Ён дайшоў да фіналу, дзе сустрэўся з амерыканцам Эдам Сандэрсам. За пасіўны бокс у фінале рэферы дыскваліфікаваў шведа. Юхансан быў пазбаўлены медалі за 2-е месца. Міжнародны алімпійскі камітэт узнагародзіў шведа сярэбраным медалём праз 30 гадоў — у 1982 годзе.

Дэбютаваў у снежні 1952 года. Амаль усе баі правёў у Швецыі. У траўні 1957 года Юхансан у 5-м раундзе накаўтаваў Генры Купера.

У лютым 1958 года ён у 13-м раундзе накаўтаваў Джо Эрскіна. У верасні 1958 года Юхансан ў 1-м раундзе накаўтаваў непераможаным Эдзі Махена.

У чэрвені 1959 года ён у ЗША сустрэўся з чэмпіёнам свету ў цяжкай вазе Флойдам Патэрсанам. Чэмпіён быў на падлозе сем разоў. У 3-м раундзе швед накаўтаваў амерыканца.

У чэрвені 1960 года адбыўся 2-і бой паміж Юхансанам і Флойдам Патэрсанам. Амерыканец накаўтаваў суперніка ў 5-м раундзе.

У красавіку 1963 года Юхансан перамог па ачках Брайна Лондана. Пасля гэтага бою швед сышоў з бокса. За ўсю прафесійную кар’еру ён ні разу не сустрэўся з баксёрамі, якія мелі адмоўны рэкорд, перамог ўсіх супернікаў, з кім сустракаўся на прафесійным рынгу. Ён правёў 28 баёў, у якіх атрымаў 26 перамог (з іх 17 накаўтам).

Зноскі