Перайсці да зместу

Іосіф Іосіфавіч Жыновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Іосіфавіч Жыновіч
Іосіф Жыновіч у казахстанскім горадзе Цеміртау. Люты, 1937 г.
Іосіф Жыновіч у казахстанскім горадзе Цеміртау. Люты, 1937 г.
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 14 мая 1907(1907-05-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1974(1974-01-13) (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, кампазітар, музычны педагог, цымбаліст
Інструменты цымбалы
Выхаванцы Таццяна Пятроўна Сцяпанава
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны артыст Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іо́сіф Іо́сіфавіч Жыно́віч (Жыдовіч) (14 мая 1907, в. Арэшкавічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя, цяпер ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, Беларусь — 13 студзеня 1974, Мінск) — музыкант-цымбаліст, дырыжор, кампазітар і педагог , народны артыст БССР (1955) і СССР (1968), прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.

Іосіф Жыновіч нарадзіўся 14 мая 1907 г. у вёсцы Арэшкавічы ў сям'і земляроба. Да 15-гадовага ўзросту ён жыў у Арэшкавічах.

У 1922 г. юнака прынялі салістам-цымбалістам у БДТ-1 (зараз тэатр імя Я. Купалы ў Мінску). Іосіф прадоўжыў адукацыю ў мінскай школе № 11 (цяпер № 42). У 1927 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Вучобу ў БДУ спалучаў з вучобай у Мінскім музычным тэхнікуме.

Артысты Дзяржаўнага ансамблю народных інструментаў БССР. Жыновіч першы злева ў другім шэрагу

У 1930 г. кіраўнік, у 1938—1941 гг. саліст, канцэртмайстар і педагог створанага Дзяржаўнага ансамблю народных інструментаў БССР.

У 1931 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. У 1935 г. быў выключаны з кансерваторыі за тое, што яго бацькі «кулакі». Бацькі незадоўга да гэтага былі пазбаўленыя выбарчых правоў, а пасля высланыя з канфіскацыяй маёмасці. Сам Іосіф змяніў прозвішча на Жыновіч. Тэарэтыка-кампазітарскае аддзяленне Беларускай кансерваторыі скончыў у 1941 годзе.

У 1939 г. адбыўся Першы Усесаюзны агляд выканаўцаў на народных інструментах, лаўрэатам якога стаў І. І. Жыновіч (другая прэмія). Падчас вайны быў накіраваны ў Казахскую філармонію, адкуль у складзе канцэртнай брыгады выязджаў на фронт. Пасля вайны вярнуўся ў Мінск.

З 1946 г. Жыновіч прызначаны мастацкім кіраўніком і дырыжорам Дзяржаўнага народнага аркестра БССР (з 1974 г. імя Жыновіча). У Беларускай кансерваторыі Жыновіч заснаваў клас цымбалаў і кафедру народных інструментаў, загадваў ёю да 1963 года. Сярод яго вучняў В. А. Бурковіч

Напісаў музычныя творы: «Беларуская мелодыя» для ансамбля цымбалаў і 2 арфаў, «Сказ-быліна аб зямлі беларускай», канцэртныя апрацоўкі народных танцаў «Лявоніха» і «Мікіта».

Пераклаў для цымбалаў п'есы І. Штрауса, Ф. Шапена, Г. Вяняўскага, Ф. Крэйслера, В.-А. Моцарта, сімфаньеты «Беларускія карцінкі» М. Чуркіна, фіналы першага канцэрта для фартэпіяна з сімфанічным аркестрам і серэнады для струннага аркестра П. Чайкоўскага, фартэпіянныя п'есы «У манастыры» з «Маленькай сюіты» А. Барадзіна і «Багатырскія вароты» з «Карцінак з выстаўкі» М. Мусаргскага, многія іншыя творы замежнай класікі і савецкай музыкі.

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

У Мінску на доме, дзе жыў І. Жыновіч, усталявана мемарыяльная дошка. У яго гонар названая адна з вуліц у мінскім мікрараёне Дамброўка.

Зноскі

  1. Жинович Иосиф Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.