Перайсці да зместу

Іфэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Іфэ
Ife
Краіна
Каардынаты
Плошча
373 км²
Вышыня цэнтра
426 м
Насельніцтва
133000 чалавек (2023)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
1 (англ.)
Іфэ на карце Нігерыі
Іфэ (Нігерыя)
Іфэ
Іфэ (Нігерыя)
Іфэ

Іфэ (англ.: Ife, ёруба: Ilé-Ifẹ̀) — горад на поўдні Нігерыі. Насельніцтва (2023 г.) — 133 000 чалавек.

Іфэ месціцца ў зоне трапічных саван на пагорыстай мясцовасці. Найбольшая вышыня — 426 м. Характэрна чарагаванне 2 асноўных сезонаў. Сухі цягнецца з лістапада да сакавіка. Вільготны — з красавіка да кастрычніка. У сакавіку дзённая тэмпература часцяком перавышае +40°C.

Згодна міфалогіі ёруба, Іфэ — адно з найстаражытнейшых месцаў, заснаванае богам-манархам Адудувам. Першыя паселішчы на месцы Іфэ ўзніклі ў 1 тысячагоддзі да н. э., але некалькі разоў пакідаліся насельнікамі. Лічыцца, што сучасны горад бярэ пачатак ад паселішча, заснаванага ў сярэдзіне 1 тысячагоддзя н. э. Яно з'яўлялася важным металургічным цэнтрам, дзе здабывалася і апрацоўвалася жалеза. У перыяд высокага сярэднявечча вакол яго былі ўзведзены муры.

Росквіт Іфэ адбыўся ў XIIIXV стст., калі ён стаў палітычным цэнтрам буйной дзяржавы на чале манархаў аоні, што лічылі сябе нашчадкамі Адудавы. Іфэ ўзгадваўся арабскімі і еўрапейскімі географамі як важны гандлёвы цэнтр. Ён меў два ланцугі муроў, брукаваныя вуліцы, фундамент будынкаў вырабляўся з абпаленай цэглы. Культура гэтага перыяду знакаміта вырабам дэталізаваных тэракотавых скульптур. Заняпад адбыўся каля 1420 г., магчыма з-за эпідэміі.

У пазнейшыя перыяды функцыянаваў як горад-дзяржава, залежны ад болей магутных суседніх дзяржаў. З 1960 г. у складзе незалежнай Нігерыі. Захавалася фармальнае кіраванне манархаў аоні.

Асноўныя галіны эканомікігандаль і сфера абслугоўвання. Іфэ — важны культурны цэнтр, дзе працуюць некалькі музеяў і ўніверсітэтаў.

Год Колькасць
2003 501 952

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. http://mail.camara.rj.gov.br/APL/Legislativos/contlei.nsf/50ad008247b8f030032579ea0073d588/3f4147a57ed8aa3483257e8800663664?OpenDocument