Перайсці да зместу

Авіяносец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
6 авіяносцаў

Авіяносец — клас ваенных караблёў, асноўнай ударнай сілай якіх з’яўляецца палубная авіяцыя.

Авіяносцы маюць палётную палубу і іншыя сродкі забеспячэння ўзлёту і пасадкі самалётаў, а таксама ангары, тэхнічныя сродкі абслугоўвання і запраўкі авіятэхнікі, сродкі кіравання і забеспячэння палётаў.