Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | ЗША |
Дата стварэння | 3 лістапада 1961 |
Папярэдняе ведамства | Economic Cooperation Administration[d] |
Штаб-кватэра | |
Сайт | usaid.gov (англ.) |
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (АМР ЗША) (англ.: United States Agency for International Development, USAID) — незалежнае агенцтва федэральнага ўрада ЗША. Адказвае за неваенную дапамогу ЗША іншым краінам. Адміністратар Агенцтва і яго намеснік прызначаюцца прэзідэнтам са згоды Сената і дзейнічаюць у каардынацыі з Дзяржаўным Сакратаром ЗША.[2] Асноўныя кірункі працы Агенцтва ўключаюць падтрымку гандлю, сельскай гаспадаркі, эканамічнага росту, аховы здароўя, экстраную гуманітарную дапамогу, садзейнічанне ў прадухіленні канфліктаў і падтрымку дэмакратыі ў больш чым 100 краінах свету.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Акт аб стварэнні USAID быў падпісаны прэзідэнтам Джонам Кенэдзі ў лістападзе 1961 года. Упершыню адзін з дзяржаўных інстытутаў ЗША цалкам сканцэнтраваўся на доўгачасовай дапамозе ў эканамічным і сацыяльным развіцці іншых краін, аб’яднаўшы ў сабе функцыі некалькіх ранейшых арганізацый.[3] На фінансаванне праграм гэтай арганізацыі штогод вылучаецца каля 1 % федэральнага бюджэту ЗША. USAID мае свае прадстаўніцтвы ў большасці краін свету.
Стварэнне падобнага Агенцтва стала вынікам працы па парадкаванні разрозненых праграм амерыканскай міжнароднай дапамогі, у аснове якіх ляжаў План Маршала, паводле якога ЗША аказвала дапамогу паваеннай Еўропе і які завяршыўся ў чэрвені 1951 года.
Сакрэтныя аперацыі
[правіць | правіць зыходнік]Праз свой аддзел пераходных ініцыятыў (OTI) агенцтва фінансуе падрыўныя аперацыі, напрыклад, ЗунЗунеа супраць урада Кубы[4], пра якія не апавяшчаецца нават Кангрэс ЗША (у 2009 годзе справаздача Кангрэса згадаў, што праца OTI часта прыводзіць да палітычных наступстваў, якія могуць спарадзіць дыпламатычныя непрыемнасці[4]). Расходы на гэтыя мэты маскіруюцца ў іншых артыкулах бюджэту — так, фінансаванне ЗунЗунеа афармлялася як расходы на праект у Пакістане.
Зноскі
- ↑ а б Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 6 ліпеня 2020.
- ↑ Артемьев М. Как работает Америка. Архівавана 21 снежня 2009. — М.: Фонд «Либеральная миссия». — C. 58
- ↑ About USAID / www.usaid.gov Архівавана 15 мая 2012. (недаступная спасылка з 05-09-2013 (4067 дзён) — гісторыя, копія)
- ↑ а б "U.S. secretly created 'Cuban Twitter' to stir unrest". Washington Post. April 3, 2014. Архівавана з арыгінала April 3, 2014. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2014. Праверана 4 мая 2014.