Адкрытае мора
Выгляд
Адкрытае мора — у міжнародным праве частка Сусветнага акіяна па-за межамі тэрытарыяльных водаў якой-небудзь дзяржавы. Знаходзіцца ў агульным карыстанні ўсіх краін, на яго не распаўсюджваецца ўлада прыбярэжных дзяржаў, і судны падпарадкоўваюцца толькі краіне, пад сцягам якой яны ідуць. Прынцып свабоды адкрытага мора замацаваны Жэнеўскімі канвенцыямі па марскім праве 1958 і Канвенцыяй ААН па марскім праве 1982. Гэты прынцып ажыццяўляецца на аснове раўнапраўя як прыбярэжнымі, так і непрыбярэжнымі дзяржавамі, у тым ліку дзяржавамі, якія не маюць выхаду да мора.
Свабоды адкрытага мора
[правіць | правіць зыходнік]Свабоды адкрытага мора ўключаюць у сябе:
- свабоду суднаходства;
- свабоду палётаў;
- свабоду пракладваць падводныя кабелі і трубаправоды;
- свабоду ўзводзіць штучныя астравы і іншыя ўстаноўкі, якія дапускаюцца згодна з міжнародным правам;
- свабоду рыбалоўства і марскога промыслу;
- свабоду навуковых даследаванняў і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).