Перайсці да зместу

Акадэмія прыгожых мастацтваў у Варшаве

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акадэмія прыгожых мастацтваў у Варшаве
польск.: Akademia Sztuk Pięknych w Warszawie
Арыгінальная назва польск.: Akademia Sztuk Pięknych w Warszawie
Міжнародная назва Academy of Fine Arts in Warsaw
Заснаваны 1816
Рэктар Блажэй Астоя Льніскі
Рэктар Błażej Ostoja Lniski[d][1]
Студэнты 1 500
Краіна
Размяшчэнне Варшава
Юрыдычны адрас вул. Кракаўскае прадмесце 5,
00-068 г. Варшава, Польшча
Сайт asp.waw.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акадэмія прыгожых мастацтваў у Варшаве (польск.: Akademia Sztuk Pięknych w Warszawie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова мастацкага профілю з сядзібай у Варшаве.

У 1816 годзе ў Варшаўскім універсітэце было створана аддзяленне выяўленчых мастацтваў. Пасля закрыцця Варшаўскага універсітэта ў 1831 годзе рускія ўлады стварылі ў 1844 годзе Школу прыгожых мастацтваў. Яе слухачы прымалі актыўны ўдзел у патрыятычных маніфестацыях 1860-1861 гадоў і ў Студзеньскім паўстанні, якое выклікала яе закрыццё ў 1864 годзе. У 1865 годзе яна была адроджана як клас малявання. Клас малявання быў ператвораны ў 1920 годзе ў Гарадскую школу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і жывапісу ў Варшаве. У 1904 годзе зноў была створана Варшаўская школа прыгожых мастацтваў, прафесарамі якой быў сярод іншых Фердынанд Рушчыц. У 1932 годзе школа была ператворана ў Акадэмію прыгожых мастацтваў. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны навучальная ўстанова была адроджана, а ў 1950 годзе аб'яднана з Вышэйшай школай выяўленчага мастацтва - прадаўжальнікам традыцый Гарадской школы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і жывапісу. У той час яна насіла назву Акадэміі мастацтваў. У 1957 годзе ёй зноў прысвоілі назву Акадэміі прыгожых мастацтваў.

  • Факультэт унутранай архітэктуры
  • Факультэт графікі
  • Факультэт кансервацыі і рэстаўрацыі твораў мастацтва
  • Факультэт жывапісу
  • Факультэт скульптуры
  • Факультэт сцэнаграфіі
  • Факультэт медыя-мастацтваў
  • Факультэт дызайну
  • Факультэт упраўлення візуальнай культурай
  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/ae7be1ba-27cb-4376-96c5-e98a2c040730 Праверана 17 верасня 2022.