Акмянскі раён
Акмянскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
літ.: Akmenės rajono savivaldybė | |||||
|
|||||
Краіна | Літва | ||||
Уваходзіць у | Шаўляйскі павет | ||||
Уключае | 6 старостваў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Новыя Акмяны | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Новыя Акмяны, Вянта, Акмяны | ||||
Кіраўнік | Vitalijus Mitrofanovas[d][1] | ||||
Мэр | Аніцэтас Лупейка | ||||
Насельніцтва (2007) |
28 196 (43-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 33,4 чал./км² | ||||
Плошча |
844 км² (43-е месца) |
||||
Код ISO 3166-2 | LT-01 | ||||
Паштовыя індэксы | 85001[1] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акмянскі раён (літ.: Akmenės rajono savivaldybė) — раён Літвы ў паўночнай частцы краіны. Раён знаходзіцца ў Шаўляйскім павеце, адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.
Раён мяжуе з Латвіяй на поўначы, Янішкаўскім раёнам на ўсходзе, Шаўляйскім раёнам на паўднёвым усходзе, Цельшыцкім раёнам на паўднёвым захадзе, Мажэйкаўскім раёнам на захадзе. Агульная плошча раёна — 845 км², з якіх 31,6% займаюць лясы, 6,5% — тарфянікі. Праз раён цячэ рака Вэнта. У раёне атрымала развіцьцё вытворчасць цэмента.
Насельніцтва налічвае 28 196 з якіх 47,19% мужчыны, 52,81% — жанчыны.
Дзякуючы радовішчам вапняку і гліны ў 1947 годзе пачалося будаўніцтва буйнога прадпрыемства па вытворчасці цэменту. Каля прадпрыемства ўзнікла паселішча Новыя Акмяны. Раён быў утвораны 20 чэрвеня 1950 года з частак Куршэнскага і Мажэйкаўскага раёнаў, у якім, першапачаткова, цэнтрам былі Акмяны. З 1962 года адміністрацыйны цэнтр раёна быў перанесены ў Новыя Акмяны. У гэтым жа годзе раён быў далучаны да Мажэйкаўскага раёна. Новае ўтварэнне Акмянскага раёна адбылася ў 1965 годзе.