Аляксандр фон Лінзінген
Аляксандр фон Лінзінген | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Alexander Adolf August Karl von Linsingen | |||||||
Нараджэнне |
10 лютага 1850 |
||||||
Смерць |
5 чэрвеня 1935 (85 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | ням.: Alexander Adolf August Karl von Linsingen | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1868 - 1918 | ||||||
Прыналежнасць | Германская імперыя | ||||||
Званне | |||||||
Камандаваў |
27-я пяхотная дывізія ІІ корпус Паўднёвая армія Бугская армія Група армій Лінзінгена |
||||||
Бітвы |
Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алякса́ндр фон Лі́нзінген (ням.: Alexander Adolf August Karl von Linsingen; 24 сакавіка 1846, Гільдэсгайм, Каралеўства Гановер — 5 чэрвеня 1935, Гановер) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1868 годзе ўступіў у 17-ы пяхотны полк; лейтэнант (1869). Удзельнік франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў. З 1883 гады камандзір роты, з 1888 года ад’ютант 31-й дывізіі. З 1889 году маёр 8-га лейб-грэнадзёрскага палка і ад’ютант XIV Армейскага корпуса. З 1890 камандзір батальёна 76-га пяхотнага палка, з 1897 года — 4-га грэнадзёрскага палка, з 1901 года — 81-й пяхотнай брыгады, з 1905 года — 27-й Вюртэмбергскай дывізіі, з 1 верасня 1909 года — II армейскага корпуса (3-я і 4-я пяхотныя дывізіі).
На чале корпуса ўступіў у вайну на Захадзе ў складзе 1-й арміі генерала фон Клюка. Удзельнічаў у бітве на Марне. З 11 студзеня 1915 года камандаваў зноў сфарміраванай Паўднёвай арміяй, якая складалася з германскіх частак і якая была адпраўлена на дапамогу аўстрыйцам ў бітве ў Карпатах. 14 мая 1915 года узнагароджаны ордэнам Pour le Mérite, а ўжо 3 ліпеня атрымаў да яго дубовыя галіны.
Ад 5 ліпеня 1915 года камандаваў Бугскай арміяй і, адначасова, з 18 верасня 1915 года галоўнакамандуючы групай армій «Лінзінген» у Паўднёвай Польшчы. Атрымаў перамогу на Буге летам 1915 года. У канцы мая 1916 года пад кіраўніцтвам Лінзінгена ў раёне Ковеля была створана ўдарная групоўка, задачай якой было спыніць наступ рускага Паўднёва-Заходняга фронту.
У лютым 1918 года, маючы звыш 20 пяхотных і больш за 5 кавалерыйскіх дывізій, развіваў наступ у напрамку лініі Кіеў — Палтава — Адэса. З 31 сакавіка 1918 года галоўнакамандуючы ў Брандэнбургу і губернатар Берліна.
8 лістапада 1918 года выйшаў у адстаўку.
Памёр у 1935 годзе.
Зноскі
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 11 лістапада 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1850 годзе
- Нарадзіліся ў Гільдэсгайме
- Памерлі 5 чэрвеня
- Памерлі ў 1935 годзе
- Памерлі ў Гановеры
- Пахаваныя ў Гановеры
- Генерал-палкоўнікі (Германская імперыя)
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Узнагароджаныя Баварскім ордэнам «За ваенныя заслугі»
- Кавалеры «Ордэна Кароны» (Прусія)
- Асобы
- Нарадзіліся 24 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1846 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжняй Саксоніі
- Камандуючыя арміямі ў Першай сусветнай вайне (Германія)
- Ганаровыя грамадзяне Мукачэва