Аляксей Аляксеевіч Абрыкосаў
Аляксей Аляксеевіч Абрыкосаў (25 чэрвеня 1928, Масква — 29 сакавіка 2017,Пало-Алто, ЗША) — савецкі і амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2003), акадэмік РАН, доктар фізіка-матэматычных навук. Асноўныя работы зробленыя ў галіне фізікі кандэнсаваных асяроддзяў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аляксей Абрыкосаў нарадзіўся 25 чэрвеня 1928 ў сям’і вядомых патолагаанатамаў — загадчыка кафедры паталагічнай анатоміі Другога Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1930 года — I Маскоўскі медыцынскі інстытут) акадэміка Аляксея Іванавіча Абрыкосава і асістэнта кафедры, празектара Крамлёўскай бальніцы Фані Давідаўны Вульф.
Пасля заканчэння школы ў 1943 годзе пачаў вывучаць энергатэхніку, але ў 1945 годзе перайшоў да вывучэння фізікі. Яго настаўнікам у фізіцы стаў Л. Д. Ландау, ва ўзросце 19 гадоў А. А. Абрыкосаў здае яму «тэарэтычны мінімум», у 1948 годзе заканчвае з адзнакай фізічны факультэт МДУ. Пад кіраўніцтвам Л. Д. Ландау напісаў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тэрмічная дыфузія ў цалкам і часткова іянізаванай плазме» і абараніў яе ў 1951 годзе ў Інстытуце фізічных праблем у Маскве. У гэты ж час яго бацькі былі адхіленыя ад працы ў Крамлёўскай бальніцы ў ходзе кампаніі супраць так званых урачоў-шкоднікаў.
Пасля абароны працаваў у Інстытуце фізічных праблем і ў 1955 годзе (ва ўзросце 27 гадоў) абараніў доктарскую працу па квантавай электрадынаміцы высокіх энергій.
У 1965—1988 гг. — У Інстытуце тэарэтычнай фізікі імя Л. Д. Ландау АН СССР, адным з заснавальнікаў якога ён з’яўляецца.
1975 год — ганаровы доктар Універсітэта Лазаны.
У 1988 па 1991 гг. узначальваў Інстытут фізікі высокіх ціскаў у горадзе Троіцк.
Акрамя навуковай дзейнасці Аляксей Аляксеевіч таксама выкладаў:
- да 1969 года — у МДУ
- у 1970—1972 гадах — у Горкаўскім дзяржаўным універсітэце
- у 1972—1976 гадах загадваў кафедрай тэарэтычнай фізікі ў Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце
- у 1976—1991 гадах — загадваў кафедрай тэарэтычнай фізікі ў МІСіСе ў Маскве.
У 1988 годзе Абрыкосаў выдаў «Асновы тэорыі металаў», напісаныя на аснове яго лекцый у МДУ, МФТІ і МІСіС.
У 1991 годзе прыняў запрашэнне Аргонскай нацыянальнай лабараторыі ў Ілінойсе і перасяліўся ў ЗША. У ЗША выкладаў ва Ўніверсітэце Ілінойса (Чыкага) і ва Ўніверсітэце штата Юта. У Англіі выкладаў у Універсітэце Лафбара.
У 1999 годзе прыняў амерыканскае грамадзянства. Абрыкосаў з’яўляецца членам розных навуковых устаноў, у ліку якіх Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Расійская акадэмія навук, Лонданскае каралеўскае таварыства і Амерыканская акадэмія навук і мастацтваў.
Аляксей Аляксеевіч Абрыкосаў тройчы жанаты, выхаваў дваіх сыноў і дачку. Трэцяя жонка — Святлана Юр’еўна Бунькова, 1977 года нараджэння.
Зноскі
- ↑ Абрикосов Алексей Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Alexey A. Abrikosov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Argonne Scientist and Nobel Laureate Dies at 88
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #108744183 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ https://www.amacad.org/person/alexei-alexeyevich-abrikosov
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ List of Royal Society Fellows 1660-2007 — Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 5.
- Нарадзіліся 25 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 29 сакавіка
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Пала-Альта
- Выкладчыкі МДУ
- Выкладчыкі МФТІ
- Выкладчыкі МДТУ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Правадзейныя члены АН СССР
- Правадзейныя члены РАН
- Выпускнікі фізічнага факультэта МДУ
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі СССР
- Фізікі ЗША