Перайсці да зместу

Амбідэкстрыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Амбідэкстры́я (ад лац.: ambi — «абодва» лац.: dexter — «правыя») — прыроджанае ці выпрацаванае падчас трэніроўкі роўнае развіццё функцый абедзвюх рук, без вылучэння вядучай рукі, і здольнасць чалавека выконваць рухальныя дзеі правай і левай рукой з аднолькавай хуткасцю і эфектыўнасцю[1]. У амбідэкстраў раўнамерна развіваюцца абодва паўшар’і мозгу, такія людзі дастаткова хутка ацэньваюць сітуацыю і хутка прымаюць рашэнні. Прыкладна ў аднаго працэнта дзяцей амбідэкстрыя з’яўляецца прыроджанай; такія дзеці ўдвая болей схільныя да цяжкасцяў у мове і СДУГ, іх школьныя адзнакі ў сярэднім горш, чым у праўшэй і ляўшэй[2][3]. Адваротная з’ява, калі чалавеку складана выкарыстоўваць абедзве рукі, завецца амбісіністрыяй.

Цікава, што Эльфы (Эльдар) з твораў Дж. Р. Р. Толкіна з’яўляюцца амбідэкстрамі, як вынікае з артыкула Толкіна аб іх жэстах і пісьменстве[4].

Зноскі

  1. Амбидекстрия // Большой психологический словарь / сост. Б. Мещеряков, В. Зинченко.
  2. Mixed-Handed Children More lickely to Have Mental Health. Language and sholastic Problems. Study Finds. ScienceDaily. Праверана 29 верасня 2013.(недаступная спасылка)
  3. Alina Rodriguez; et al. (2010). "Mixed_Handedness Is Linked to Mental Health Problems in children and Adolescents". Pediatrics. 125 (2): e340–e348. doi:10.1542/peds.2009-1165.
  4. Tolkien J. R. R. "Eldar Hands, Fingers and Numerals and Releated Writing - Left and Roght". {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка); |access-date= патрабуе |url= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |access-date= (даведка)
Лагатып Вікіслоўнікі
Лагатып Вікіслоўнікі