Амлет
Амлет | |
---|---|
фр.: omelette | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
Французская кухня | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амле́т (ад фр.: omelette) — страва французскай кухні, прыгатаваная са злёгку ўзбітых яйкаў, абсмажаных на патэльні.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У французскі амлет не прынята дадаваць малако, ваду, муку і г.д. Існуе меркаванне, што сапраўдны французскі кухар у першую чаргу павінен умець гатаваць амлет. Амлет абсмажваецца на сметанковым масле з аднаго боку, пакуль ён амаль цалкам не загусцее; перад тым, як падаць, яго скручваюць у трубачку ці напалам. У адрозненне ад суфле, страва не павінна быць пышнай, таму пры смажанні патэльню не закрываюць накрыўкай. Перад тым, як скруціць амлет, яго можна заправіць начыннем.
У розных нацыянальных кухнях ёсць свае разнавіднасці амлету: італьянская фрытата, іспанская тартылья, японскія ому-райсу і ому-соба, з рысам і дарамі мора, руская драчона.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амлет