Даўжыня цела да 120 см, маса да 32 кг. Спіна зеленавата- або жаўтавата-шэрая, бакі цёмна-залацістыя, па краі лускі цёмны вобад. Бруха светла-залацістае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія больш светлыя.
Полавая спеласць у 7—8 гадоў, пры даўжыні 65—70 см. У вадаёмах прыроднага арэала нераст пры тэмпературы вады 26—30 "С у чэрвені—ліпені, ікру адкладвае порцыямі ва быстрыні ў перыяд падняцця вады ў рацэ; плоднасць 350—500 тыс. ікрынак. Моладзь корміцца зоапланктонам і водарасцямі, дарослыя — воднымі і затопленымі наземвымі раслінамі.