Перайсці да зместу

Андрэс Мануэль Лопес Абрадор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэс Мануэль Лопес Абрадор
ісп.: Andrés Manuel López Obrador
глава ўрада горада Мехіка[d]
5 снежня 2000 — 2005
Папярэднік Rosario Robles[d]
Пераемнік Marcelo Ebrard[d]
President of the Democratic Revolution Party[d]
1996 — 1999
2-і President of National Regeneration Movement[d]
20 лістапада 2015 — 12 снежня 2017
65-ы Прэзідэнт Мексікі
1 снежня 2018 — 30 верасня 2024
Папярэднік Энрыке Пенья Ньета
Пераемнік Клаўдыя Шэйнбаум

Нараджэнне 13 лістапада 1953(1953-11-13)[1][2][…] (70 гадоў)
Імя пры нараджэнні ісп.: Andrés Manuel López Obrador
Жонка Beatriz Gutiérrez Müller[d][5]
Дзеці José Ramón López Beltrán[d], Andrés Manuel López Beltrán[d], Gonzalo Alfonso López Beltrán[d] і Jesús Ernesto López Gutiérrez[d]
Веравызнанне хрысціянства[6]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр
Дзейнасць палітыка, урад, палітык, паліталогія[8] і літаратурная дзейнасць[d][8]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Нацыянальны ордэн Хасэ Марці

Ігнобелеўская прэмія (верасень 2020)

Order of the Aztec Eagle Order of the Quetzal
Сайт lopezobrador.org.mx (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэс Мануэль Лопес Абрадор (ісп.: Andrés Manuel López Obrador; нар. 13 лістапада 1953, Макушпана, штат Табаска) — мексіканскі палітык, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006, 2012 і 2018 года. Прэзідэнт Мексікі (2018—2024).

Скончыў Нацыянальны аўтаномны ўніверсітэт Мексікі па спецыяльнасці «паліталогія і публічнае кіраванне».

Пачаў палітычную кар’еру ў кіруючай Інстытуцыянальна-рэвалюцыйнай партыі. У 1988 годзе перайшоў у новы левы рух Corriente Democrática, заснаваны Куатэмокам Кардэнасам, які ў наступным годзе быў пераўтвораны ў Партыю дэмакратычнай рэвалюцыі (ісп.: Partido de la Revolución Democrática), якая займала больш радыкальную пазіцыю, чым Інстытуцыянальна-рэвалюцыйная партыя. У 2000—2005 гадах узначальваў Федэральную акругу Мехіка (фактычна гэта пасада мэра Мехіка без уліку прыгарадаў). На гэтай пасадзе Абрадор актыўна садзейнічаў вырашэнню сацыяльных і транспартных праблем.

У 2006 годзе быў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбараў ад ПДР. Яго галоўны канкурэнт Феліпэ Кальдэрон атрымаў 15 000 284 (35,89 %) галасоў, Абрадор — 14 756 350 (35,31 %), аднак яго прыхільнікі адмовіліся прызнаць вынікі, бо пасля падліку 90 % бюлетэняў Абрадор меў перавагу каля 1 %. Паколькі мексіканскае заканадаўства не прадугледжвае другога тура, Кальдэрон быў абвешчаны прэзідэнтам. Ва ўмовах распачатай прыхільнікамі ПДР «кактусавай рэвалюцыі» Абрадор быў абвешчаны альтэрнатыўным прэзідэнтам, аднак неўзабаве прызнаў свае паражэнне.

Перамог на прэзідэнцкіх выбарах 2018 года. Прэзідэнт Мексікі з 1 снежня 2018 года.