Перайсці да зместу

Анжаліка Кербер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэніс
Анжаліка Кербер
англ.: Angelique Kerber
Нарадзілася 18 студзеня 1988(1988-01-18)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя
Рост 173 см[3]
Вага 68 кг[3]
Прафесійная кар’ера 2003[2]2024
Вядучая рука леварукасць[5] і двухручны бэкхэнд[d][5]
Прызавыя грошы 32 307 783 $[6]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 677–371[6]
Парны разрад
Вынікі (в/п) 59–63[6]
angelique-kerber.de (англ.)(ням.)(польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анжаліка Кербер (ням.: Angelique Kerber, нар. 18 снежня 1988, Брэмен, ФРГ) — прафесійная тэнісістка, якая выступае за Германію; былая першая ракетка свету ў адзіночным рэйтынгу, пераможца трох турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі — 2016, Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе — 2016, Уімблданскі турнір — 2018); фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2016); сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў адзіночным разрадзе; пераможца 12 турніраў WTA ў адзіночным разрадзе; фіналістка Кубка Федэрацыі (2014) у складзе нацыянальнай зборнай Германіі.

Агульная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Анжаліка — адна з дзвюх дачок у польскай сям’і Беаты і Славаміра Кербераў, які мае таксама і нямецкія карані. Яе сястру клічуць Джэсіка.

Пачала гуляць у тэніс у тры гады. Паралельна яна сур’ёзна займалася плаваннем, паказвала добрыя рэзультаты на мясцовых спаборніцтвах, але ў выніку засяродзілася на тэнісе. Бацькі садзейнічалі захапленню дачкі, а маці дагэтуль з’яўляецца яе менеджарам.

Любіць гуляць на ўсіх пакрыццях, больш за ўсё аддаючы перавагу траве. Улюбёныя турніры — Індыян-Уэлс і Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. Мае сваю тэнісную акадэмію. Кумірам у свеце тэніса ў дзяцінстве была Штэфі Граф.

  1. Angelique Kerber // FemBio database Праверана 9 ліпеня 2021.
  2. а б Angelique Kerber // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 ліпеня 2021.
  3. а б в г Olympedia — 2006. Праверана 9 ліпеня 2021.
  4. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1162800186 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 ліпеня 2021.
  5. а б ITF website
  6. а б в Player Profile // WTA website