Атмасферны ціск
Атмасферны ціск | |
---|---|
Пазначэнне велічыні | p |
ISQ dimension | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Атмасферны ціск – ціск атмасферы на ўсё, што ў ёй знаходзіцца, вызначаецца вагою паветра, што ляжыць вышэй кропкі вымярэння. А. ц. — істотная характарыстыка стану атмасферы. У выніку ўзнімання ўгару А. ц. змяншаецца. На вышыні 5 км А. ц. прыблізна ўдвая меншы за А. ц. на паверхні Зямлі.
А. ц. вымяраюць барометрам. Адзінкі вымярэння А. ц.: бар, паскаль, або вышыня слупа ртуці або вады ў барометры ў мм (прыведзеная да тэмпературы 0°С і велічыні паскарэння сілы цяжару на ўзроўні мора і геаграфічнай шыраце 45°.
Нармальным А. ц. лічыцца 760 мм рт. сл.= 1013,25 мбар = 101325 Па.
Праблемы са здароўем пры змене атмасфернага ціску
[правіць | правіць зыходнік]Людзі з захворваннямі дыхальнай сістэмы і высокім нутрачарапным ціскам, гіпатонікі ў першую чаргу пакутуюць ад паніжэння атмасфернага ціску. Метэазалежнасць праяўляецца ў дыхавіцы, недахопе паветра, прыступах мігрэні. Павышэнне атмасфернага ціску адчуваюць на сабе гіпертонікі, алергікі і астматыкі, якія ў гэтыя дні скардзяцца на зніжэнне працаздольнасці, галаўныя болі, непрыемныя адчуванні ў вобласці сэрца.[1]