Бальніца
Бальніца, лякарня — лячэбна-прафілактычная ўстанова, якая надае стацыянарную кваліфікаваную і спецыялізаваную медыцынскую дапамогу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У ранняй Індыі Фасянь , кітайскі будыйскі манах, які падарожнічаў па Індыі каля 400 г.н.э., запісаў прыклады лячэбных устаноў.[1] Паводле Махавамсе, старажытнай хронікі сінгальскай каралеўскай сям’і, напісанай у шостым стагоддзі н.э., кароль Шры-Ланкі Пандукабхая (гады праўлення 437—367 да н.э.) меў прытулкі і бальніцы (Сівікасоці-Сала).[2] Бальніца і медыцынскі навучальны цэнтр таксама існавалі ў Гандзішапуры , буйным горадзе на паўднёвым захадзе Персідскай імперыі Сасанідаў, заснаваным у 271 годзе н.э. Шапурам I .[3]
У Старажытнай Грэцыі практыкавалася лячэнне хворых у так званых «ятрэях», якія ўяўлялі сабой дамы з добрым асветленнем, якія мелі шмат прыстасаванняў для лячэння і хірургічных аперацый. У рымлян меліся валетудынарыі — спецыяльныя месцы для лячэння хворых, упершыню заснаваныя пры Траяне ў ваенны час.[4]
Першыя бальніцы (шпіталі) на тэрыторыі Беларусі ўзніклі ў 15-16 стагоддзях. У пачатку 19 стагоддзя ў губернскіх і павятовых гарадах Беларусі арганізоўваліся бальніцы прыказаў грамадскай апекі (Мінск, 1799; Магілёў, 1802; Гродна і Віцебск, 1804), невялікія турэмныя, фабрычныя, прыватныя, філантрапічныя бальніцы.[5]
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Бальніцы класіфікуюць па тыпе арганізацыі і па спецыялізацыі.
Тыпы арганізацыі бальніц
[правіць | правіць зыходнік]- Дэцэнтралізаваныя — кожнае аддзяленне займае асобны корпус бальніцы. Недахоп такой сістэмы — вялікая плошча. У чыстым відзе практычна не сустракаецца.
- Цэнтралізаваныя — абсалютная большасць аддзяленняў злучана ў адным корпусе і, звычайна, размешчаны на розных паверхах або ў розных частках будынка. Звычайна пры такім тыпе арганізацыі за межы аднаго збудавання выносяцца тэхнічныя памяшканні, блок харчавання, паліклінічныя і танаталагічныя (патолагаанатамічныя) аддзяленні.
- Мяшаны — злучэнне асаблівасцяў абодвух відаў: ёсць адзін-два вялікія корпусы з рознымі аддзяленнямі і некалькі драбнейшых карпусоў для асобных аддзяленняў. Большасць вялікіх бальніц арганізавана такім чынам.
Спецыялізацыя (профіль)
[правіць | правіць зыходнік]- Спецыялізаваныя — скіраваныя на лячэнне пэўнага класу захворванняў: кардыялагічныя (кардыяцэнтр), нейрахірургічныя, анкалагічныя, уралагічныя, інфекцыйныя і іншыя
- Шматпрофільныя — ўстановы, скіраваныя на дыягностыку і лячэнне шырокага спектру захворванняў
- Дзіцячыя
- Шпіталі для інвалідаў і інш.
У адпаведнасці з профілем лячэнне плануюць размяшчэнне палат у тэрапеўтычных і хірургічных і інфекцыйных карпусах.
Да ўстаноў бальнічнага тыпу належаць дыспансеры, радзільныя дамы, клінікі, бальніцы аднаўленчага лячэння, хуткая дапамога і іншыя медыцынскія ўстановы, у якіх ёсць умовы (ложкавы фонд і кваліфікаваны медыцынскі персанал) для дапамогі і стацыянарнага лячэння хворых.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Legge, James (1965). A Record of Buddhistic Kingdoms: Being an Account by the Chinese Monk Fâ-Hien of his Travels in India and Ceylon (AD 399–414) in Search of the Buddhist Books of Discipline. Dev Publishers & Distributors.
- ↑ Arjuna Aluvihare, «Rohal Kramaya Lovata Dhayadha Kale Sri Lankikayo» Vidhusara Science Magazine, November 1993.
- ↑ The American Journal of Islamic Social Sciences 22:2 Mehmet Mahfuz Söylemez, The Gundeshapur School: Its History, Structure, and Functions, p. 3.
- ↑ Больница // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).