Баранавіцкая аперацыя (1916)
Баранавіцкая аперацыя (Скробава-Гарадзішчанская аперацыя) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
Дата | 13 чэрвеня — 29 ліпеня 1916 | ||
Месца | ваколіцы Баранавічаў | ||
Вынік | нявызначаны (скончылася безвынікова) | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баранавіцкая аперацыя, або Скробава-Гарадзішчанская аперацыя — наступальная аперацыя войскаў расійскага Заходняга фронту пад камандаваннем генерала ад інфантэрыі А. Е. Эверта падчас Першай сусветнай вайны, праведзеная 3 ліпеня (20 чэрвеня) — 25 (12) ліпеня 1916 года.
Хада аперацыі
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак
[правіць | правіць зыходнік]Пасля нямецкага наступу 1915 года расійскія войскі распачалі вялікае адступленне ад самой Варшавы. Уначы з 23 на 24 верасня 1915 года расійскія аддзелы пакінулі Баранавічы. Апоўдні наступнага дня ў горад увайшлі нямецкія часткі арміі генерала Войрша. Фронт затрымаўся на рацэ Шчара, каля 6 км на ўсход ад Баранавіч.
Нямецкае войска адразу ж па спыненні наступу распачало будаўніцтва абарончых умацаванняў, названых пасля «нямецкімі акопамі». У Баранавічах размяшчаўся штаб адрэзку нямецкага ўсходняга фронту, які аднойчы наведваў кайзер Вільгельм II.
У чэрвені 1916 распачаўся расійскі наступ па аўстрыйскім фронце, які прынёс вялікі поспех і быў пасля названы Брусілаўскім прарывам. На паўночным баку наступлення баранавіцкі ўчастак з нямецкага фронту быў найменш умацаваны. Абарону яго выконвалі не кадравыя часткі, а Сілезкі ландверны корпус — гэтак званыя апалчэнцы. (Ландвер — гэта назва рэзерву 2-й чаргі прызыву, у якім стаялі на ўліку пасля войсковай службы да 39 год). Участак даўжынёю 136 км трымалі толькі тры нямецкія і дзве аўстрыйскія дывізіі, маючы аднак значныя сілы артылерыі і добрыя ўмацаванні. Таму расійскае камандванне вырашыла нанесці сюды галоўны ўдар, каб падтрымаць і развіць Брусілаўскі наступ па аўстра-венгерскім фронце.
1-я атака
[правіць | правіць зыходнік]Першая атака на аўстра-нямецкія пазіцыі распачаліся а 5 гадзіне раніцы, ў аўторак 13 чэрвеня 1916 г[1]. Праводзілі іх 3-я і 4-я рускія арміі. Моцны артылерыскі абстрэл нямецкай 4-й ландвернай дывізіі між Скарчава і чыгункай Варшава-Масква цягнуўся 12 гадзін. Нямецкія часткі перачакалі яго ў бетонных бліндажах. А 19 гадзіне рускі корпус грэнадэраў і 81 дывізія пяхоты ўдарылі на вучастку між Калдычэўскім возерам і чыгуначнай лініяй Мінск-Баранавічы. Мэтай было прарыў нямецкага фронту і ўдар на Баранавічы. Немцы адкрылі заграджальны агонь па наступаючых рускіх ланцугах.
Некаторым расійскім часткам пашчасціла ўварвацца ў нямецкія акопы, аднак іх амаль адразу ж выбівалі адтуль. Пасля сямі безвыніковых атак бой сціх. Найбольш гарачы бой разгарэўся каля Сталавіч. Пра страты кажа такі факт, што адно з умацаванняў недалёка ад Торчыцаў было названая немцамі «Руская магіла». Тамака немцы здолялі спыніць рускіх за 10 крокаў ад акопаў — пачалося жахлівае супрацьстаянне з выкарыстаннем ручных гранатаў.
Рускае камандванне маючы колькасную перавагу не здоляла правільна скарыстацца рэзервамі. За гэты дзень загінула ці трапіла ў палон каля 7000 расійскіх салдат. Грэнадзерскі корпус быў амаль цалкам знішчаны. Захоплена было толькі адно нямецкае ўмацаванне «Балотны холм» на захадзе вёскі Старыя Войкавічы. Аднак ранкам 14 чэрвеня пасля артабстрэлу і штыхавой атакі немцы здолялі адбіць і яго.
Пасля на баранавіцкім вучасткі ўсё сціхла. Немцы з новым імпэтам пачалі аднаўляць свае ўмацаванні, ствараць штучныя перашкоды, нацягваць новыя шэрагі калючага дроту. Рускія ж праводзілі перагрупіроўку войска, падрыхтоўку прылад для хуткага фарсіравання рэчкі Шчара. Падцягвалася цяжкая артылерыя. Новы наступ рыхтаваўся з улікам памылак. Яго мэтай быў «Брэст-Літоўск праз Баранавічы», дзеля падтрымкі Брусілаўскага прарыва.
2-я атака
[правіць | правіць зыходнік]2 ліпеня а 7 раніцы распачалася руская артпадрыхтоўка[2]. У гэты час рускія здолелі навесці цераз р. Шчару і р. Сервеч масткі. На ўчастку Выгада — Карчова распачаўся наступ 4-й расійскай арміі ген. Рагозы ў склад якой уваходзілі акрамя грэнадэраў Х, XIX, XXV корпусы пяхоты, узмоцненыя 11 сібірскай дывізіяй і 112 дывізіяй пяхоты.
Ля Высокага і Скробава расійскія салдаты захапілі 1-ю лінію аўстрыйскіх умацаванняў. Было ўзята ў палон каля 3000 нямецкіх і аўстра-венгерскіх салдат. 3 ліпеня расійская артылерыя пачала абстрэл 2-й лініі абароны праціўніка. 4 ліпеня зацятая бойка трывала каля вёсак Дарава, Літва і Гірава. Але захапіць 2-ю нямецкую лінію здолелі толькі на Дараўскім участку. У ночы пайшоў моцны лівень, што ператвараў акопы і ірвы ў бурлівыя патокі. Гэтым скарысталіся немцы і імкліваю атакаю ў 7 гадзін раніцы выбілі рускіх з «Дараўскай высаты».
5 ліпеня рускія паспрабавалі прабіць аўстрыйскія часткі на ўчастку Цырын — Выгада, але таксама былі адкінуты[3]. Пасля гэтага баі на нейкі час сціхлі.
Па словах ген. Рагозы, 6 ліпеня планаваліся артпадрыхтоўка і новы штурм у накірунку Баранавіч, але гэткі спосаб быў прызнаны паспешным і неэфектыўным, таму дзеля перагрупіроўкі атака была адкладзена на 7 ліпеня.
Асноўныя атакі былі накіраваны на аўстрыйскія пазіцыя Цырын — Карчова і Крашын — Адахаўшчына. Аўстрыякі лічыліся менш стойкімі і на іх вучастках рускія мелі найбольшы поспех. Немцы ж умацавалі аўстрыйцаў баварскай кавалерыйская дывізіяй[4]. Наступ распачаўся ў другой палове дня 7 ліпеня, у некаторых месцах даходзіла да рукапашных боек. Да вечара рускія захапілі цэнтр 1-я лініі аўстрыйскага XII корпусу недалёка вёскі Скробава. Зацятая бойка трывала тут да 16 гадзіны 9 ліпеня[5][6].
14 ліпеня а 17 гадзіне генерал Войрш распачаў контрнаступ. Пасля моцнага артабстрэлу каля Скробава распачалася нямецкая атака. Пры навальніцы і залеве немцы вярнулі сабе некалішнюю сваю 1-ю лінію абароны. Спробы рускіх адбіць акопы назад былі безвыніковымі.
Зноў над фронтам усталявалася зацішша. Немцы і аўтрыйцы аднаўлялі і ўмацоўвалі пашкоджаныя пазіцыі, рускія рыхтаваліся да новага наступу.
3-я атака
[правіць | правіць зыходнік]25 ліпеня ў раёне Агінскага канала на поўначы вёскі Выгада распачалася новая расійская атака[7]. На невялікі адрэзак 3 км меркаванага прарыву, быў нанесены артылерыйскі ўдар. Пасля ў атаку пайшлі 55 і 67 дывізія 35 корпусу і 52 дывізія 3 Каўказкага корпуса. Абарону трымала 201 нямецкая дывізія. Было адбіта некалькі хваляў атакі. Пад вечар рускім пашчасціла захапіць вучастак у 150 метраў, але далей прабіцца не атрымалася. Да раніцы немцы здолелі адбіць і гэты вучастак. 26 ліпеня атака працягваецца на адцінках Адахаўшчына — Скарчава і Дарава — Лабузы. У 7 гадзін 30 хвілін у атаку ўздымаецца 9 руская дывізія, але нясе вялікія страты, так і не здабыўшы нямецкіх умацаванняў. У ночы польскі легіён на нейкі час умацоўваецца на «Балотным халме», але да раніцы немцы выбіваюць і яго[8]. 27 ліпеня безвыніковыя атакі пачынаюцца каля вёскі Лабузы і вёскі Дарава[9]. Гэты жахлівы крывавы наступ скончыўся нічым толькі пад раніцу 29 ліпеня[10][11].
Гэты дзень лічыцца заканчэннем празванай пасля Скробава-Гарадзішчанскай ці Баранавіцкай аперацыі. Больш на баранавіцкім вучастку актыўных баявых дзеянняў не адбывалася да канца Першай сусветнай вайны.
Страты расійскага войска ацэньваюцца ў 40 тысяч забітых і 60 тысяч параненых. Страты нямецкіх войск пад камандваннем ген. Войрша — каля 8 тысяч забітымі і параненымі, пры гэтым 16-я аўстрыйская дывізія мусіла адысці з фронту з-за панесеных ёю вельмі вялікіх страт. На яе вучастку адбыліся найбольш крывавыя баі.
Расійскі наступ на баранавіцкім участку быў няўдалы, бо не дасягнуў пастаўленых мэтаў. Аднак ён затрымаў групу Войрша, якая нават была ўзмоцнена між першай і другой атакамі. Гэтыя сілы не маглі быць ужытыя ў праціўнікам іншым месцы.
На сённяшні дзень пра месцы зацятых баёў напамінаюць толькі нешматлікія нямецкія могілкі (расійскія амаль не захаваліся), бетонныя нямецкія бліндажы і доты, і рэшткі акопаў, што засталіся ў навакольных лясах.
Зноскі
- ↑ http://www.stahlgewitter.com/16_06_14.htm Der Weltkrieg am 14. Juni 1916
- ↑ http://www.stahlgewitter.com/16_07_03.htm Der Weltkrieg am 3. Juli 1916
- ↑ http://www.stahlgewitter.com/16_07_05.htm Der Weltkrieg am 5. Juli 1916
- ↑ http://www.stahlgewitter.com/16_07_08.htm Der Weltkrieg am 8. Juli 1916
- ↑ http://www.stahlgewitter.com/16_07_09.htm «Der russische Vorstoß auf Baranowitschi» Dr. Fritz Wertheimer, Kriegsberichterstatter
- ↑ http://www.stahlgewitter.com/16_07_10.htm «Der russische Vorstoß auf Baranowitschi. Gorodischtsche, 10. Juli» Dr. Fritz Wertheimer, Kriegsberichterstatter
- ↑ http://www.stahlgewitter.com/16_07_26.htm Der Weltkrieg am 26. Juli 1916: Russische Angriffe bei Gorodischtsche und Beresteczko abgeschlagen
- ↑ http://www.stahlgewitter.com/16_07_27.htm Der Weltkrieg am 27. Juli 1916: Russische Sturmangriffe zurückgeschlagen
- ↑ http://www.stahlgewitter.com/16_07_28.htm Der Weltkrieg am 28. Juli 1916" Zwei russische Armeekorps zurückgeschlagen
- ↑ http://www.stahlgewitter.com/16_07_29.htm Der Weltkrieg am 29. Juli 1916
- ↑ http://www.stahlgewitter.com/16_07_30.htm Der Weltkrieg am 30. Juli 1916
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вальтэр Фогель «DIE KÄMPFE UM BARANOWITSCHI», Verlag von Gerard Stalling, Oldenburg-Berlin, 1924