Барвенак малы
Барвенак малы | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Vinca minor L., 1753 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Барве́нак малы[3] (Vinca minor) — від кветкавых раслін з роду Барвенак (Vinca) сямейства Кутровыя (Apocynaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Барвенак малы, барвінак[4], барвінец[5][6].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя вечназялёныя травяністы расліны або паўкусцікі вышынёй 30—60 см. Сцёблы ляжачыя, галінастыя. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, скурыстае, бліскучае, з суцэльным гладкім краем і завостранай верхавінкай, на кароткіх чаранках. Верхні бок ліста цёмна-зялёнага колеру. Кветкі сіняга колеру, на прамастойных галінках вышынёй 10—20 см у пазухах лісця. Плод — сухая лістоўка цыліндрычнай формы.
Ядавітая расліна.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Радзімай расліны з’яўляецца Еўропа і Малая Азія. Распаўсюдзілася на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Мезафіт. Патрабавальная да якасці глебы, не патрабавальная да асвятлення. Цвіце ў маі—чэрвені.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Барвенак малы ўваходзіць у род Барвенак (Vinca) трыбы Vinceae падсямейства Rauvolfioideae сямейства Кутровыя (Apocynaceae) парадку Гарычкакветныя (Gentianales).
яшчэ 4 подсемейства (па Сістэме APG II) |
яшчэ 7 родаў | |||||||||||||||
сямейства Кутровыя | трыба Vinceae | від Барвенак малы | ||||||||||||||
парадак Гарычкакветныя | падсямейства Rauvolfioideae | род Барвенак | ||||||||||||||
яшчэ 4 сямействы (па Сістэме APG II) |
яшчэ 8 трыб (па Сістэме APG II) |
яшчэ 4 віды | ||||||||||||||
Прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]У межах віду вылучаюць некалькі формаў:[7]
- Vinca minor f. alba (West.) Dipp. — з белымі кветкамі;
- Vinca minor f. argenteo-variegata (West.) Rehd. — з лісцем у белых плямах;
- Vinca minor f. atropurpurea (Sweet) Rehd. — з пурпурнымі кветкамі;
- Vinca minor f. aureo-variegata (West.) Rehd. — з лісцем у залаціста-жоўтых плямах;
- Vinca minor f. azurea Dipp. — з кветкамі нябесна-блакітнай афарбоўкі;
- Vinca minor f. multiplex (Sweet) Rehd. — з пурпурнымі махровымі кветкамі.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Вырошчваецца ў культуры. Дэкаратыўная і лекавая расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
- ↑ Паводле кнігі «Деревья и кустарники СССР» (гл. раздзел Літаратура).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Булат В. С., Пашына Г. В. Барвенак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 236.
- Род 1163. Барвинок — Vinca L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1952. — Т. XVIII. — С. 650—651. — 802 с. — 3 000 экз.
- Род 1. Барвинок — Vinca L. // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — 1962. — Т. VI. Покрытосеменные. Семейства Логаниевые — Сложноцветные. — С. 18. — 380 с. — 2 400 экз.
- Муравьёва Д. А. Фармакогнозия. — М.: Медицина, 1978. — 656 с.
- Мазнев Н. И. Энциклопедия лекарственных растений. — 3-е изд., испр. и доп.. — М.: Мартин, 2004. — 496 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-8475-0213-3.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1037. Vinca minor L. — Барвинок малый // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 51. — ISBN 5-87317-163-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Барвинок малый — Vinca minor: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH (руск.)