Перайсці да зместу

Брайтан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Брайтан
Brighton
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 82,67 км²
Вышыня цэнтра
22 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
273 400 чалавек (2014)
Часавы пояс
Тэлефонны код
01273
Паштовыя індэксы
BN1, BN2, BN50, BN88
Афіцыйны сайт
Брайтан на карце Вялікабрытаніі
Брайтан (Вялікабрытанія)
Брайтан
Брайтан (Вялікабрытанія)
Брайтан

Бра́йтан (англ.: Brighton) — горад і порт на поўдні Вялікабрытаніі. Насельніцтва (2014 г.) - 273 400 чал.

Месца знаходжання Брайтана была населена у 4 тысячагоддзі да н. э. У часы рымскага панавання тут было заснавана невялікае аграрнае паселішча. У пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца пад 1086 г. У 1313 г. яго жыхары атрымалі правы гарадскога самакіравання і арганізацыі кірмашоў. У 1514 г. і 1545 г. часткова разбураўся французскімі піратамі. У 1651 г. праз Брайтан адбываліся ўцёкі караля Чарльза II у Францыю.

З другой паловы XVIII ст. горад развіваўся як турыстычны цэнтр, які вабіў жыхароў суседняга Лондана сваімі пляжамі. У Брайтане былі адчынены тэатр і каралеўскі павільён. У 1824 г. адкрыта параходная лінія ў Францыю. У 1841 г. пачала працаваць чыгуначная лінія Брайтан — Лондан. У 1883 г. яна была электрафікавана. З Брайтана ў Лондан выехала першы ў свеце электрацягнік. У 1901 - 1939 гг. у горадзе меўся свой трамвай.

У гады II Сусветнай вайны Брайтан бамбаваўся нямецкай авіяцыяй 56 разоў (было пашкоджана болей за 5000 будынкаў). У пасляваенны перыяд у Брайтане з'явіліся прамысловыя кварталы, адчынены ўніверсітэт.

Брайтан — важны эканамічны цэнтр Англіі. У ім месціцца штаб-кватэра American Express, прадстаўніцтвы шэрагу іншых буйных кампаній, маецца развітая харчовая прамысловасць. З 1980-ых гг. турызм не адыгрывае вызначальную ролю, але застаецца важнай галіной. У нашы дні Брайтан прыцягвае наведвальнікаў сваёй віктарыянскай архітэктурай і буйнымі гандлёвымі цэнтрамі.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]