Перайсці да зместу

Браціслаўскі заапарк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белы леў з Браціслаўскага заапарка

Браціслаўскі заапарк (славацк.: Zoologická záhrada Bratislava) — заапарк у раёне Браціславы Карлава Вес, размешчаны ў лесе на схілах Малых Карпат.

Першыя прапановы пра стварэнне заапарка ў Браціславе датуюцца 1948 годам. У якасці месцаў прапанаваліся Браціслаўскі лесапарк і Млынская даліна, якую і абралі, хоць перш там планаваўся парк культуры[1]. Будаўніцтва заапарка пачалося ў 1959 годзе, а 9 мая 1960 года адбылося афіцыйнае адкрыццё. Спачатку заапарк размяшчаўся на плошчы каля 9 га, сёння плошча складае 96 га, якую ў 2006 годзе насялялі 1396 жывёл 174 відаў[2]. У 2006 годзе ў Браціслаўскім заапарку пабывала 203 тыс. наведвальнікаў[3].

Зноскі

  1. ZOO Bratislava — História
  2. Zoological garden Bratislava Архівавана 26 лістапада 2009. (англ.)
  3. Visit Bratislava - Facts and Figures (opens a page with link to PDF file)(недаступная спасылка). City of Bratislava (4 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2019. Праверана 5 May 2007.