Перайсці да зместу

Брэдфард

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Брэдфард
Bradford
Герб[d]
Герб[d]
Гарадская ратуша
Гарадская ратуша
Краіна
Рэгіён
Графства
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 64 361 204 м²
Вышыня цэнтра
214 м
Насельніцтва
293 717 чалавек (2001)
Агламерацыя
493 100 чалавек (2007) чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
01274
Паштовыя індэксы
BD1—BD16
Афіцыйны сайт
bradford.gov.uk (англ.)
Брэдфард на карце Вялікабрытаніі
Брэдфард (Вялікабрытанія)
Брэдфард

Бра́дфард, або Брэ́дфард[1] (англ.: Bradford [ˈbrædfəd]) — горад у Англіі, у графстве Заходні Іаркшыр. Гэта адміністрацыйны і эканамічны цэнтр абшчыны Брэдфард. Ён знаходзіцца за 14 км на захад ад Лідса, з якім цесна звязаны.

Насельніцтва горада — 293,7 тыс. жыхароў (2001), усяго гарадскога паселішча — 493,1 тыс. жыхароў (2007).

Брэдфард заўсёды лічыўся горадам рабочых з задымленым паветрам і дрэннымі жыллёвымі ўмовамі. Дасягнуў свайго росквіту ў часы віктарыянскай эпохі як цэнтр ваўнянай прамысловасці. Па Другой сусветнай вайны прызнаны сусветнай сталіцай гандлю ваўнянага тэкстылю. Пасля 1960-х тут пасялілася больш за 60 тысяч індыйцаў і пакістанцаў, якія ўносяць змены ў аблічча горада. З адміраннем традыцыйный прамысловасці сучасны Брэдфард зацята змагаецца за новую ролю. Віктарыянскія будынкі былі абноўлены і цэнтральная частка набыла прывабны знешні выгляд. Асабліва ўражальнымі з’яўляюцца будынкі ратушы (City Hall) і Ваўнянай біржы (Wool Exchange).

Брэдфард — саборны горад. Памер сабора адносна сціплы і падобны на той, што знаходзіцца ў Шэфілдзе, значна саступае па манументальнасці і паважнасці знакамітым англійскім саборам (Кентэрберы, Ёрк, Лінкальн, Вінчэстэр, Солсберы).

Брэдфардскі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1966 годзе.

Панарама Брэдфарда
Год Колькасць
1831 76 996
1968 294 400 [2]
2001 293 277 [3]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  • Бра́дфорд, Брэдфорд // Т. 3. Бари — Браслет. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 615. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Бра́дфорд // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 81. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.