Більдэрбергскі клуб
«Більдэрбергскі клуб» | |
---|---|
англ.: Bilderberg Group | |
| |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | фонд |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Анры дэ Кастры |
Скарбнік | Паўль Ахляйтнер[1] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 29 мая 195429.05.1954 |
Член у | 129 удзельнікаў, з іх 23 члены Кіраўнічага камітэта (2017 г.)[2] |
bilderbergmeetings.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Більдэрбе́ргскі клу́б», таксама Більдэрбергская група/канферэнцыя альбо Більдэрбергская група — штогадовая прыватная канферэнцыя 120—150 прадстаўнікоў еўрапейскай і паўночнаамерыканскай палітычнай эліты, экспертаў у прамысловасці, фінансах, навуцы і сродках масавай інфармацыі, заснаваная ў 1954 годзе прынцам Бернардам.
Праводзіцца ў дарагіх атэлях па ўсім свеце, найчасцей у Еўропе, а кожныя чатыры гады — у Канадзе або ЗША. Удзел у канферэнцыі адбываецца толькі па персанальных запрашэннях. Адну траціну ўдзельнікаў складаюць амерыканцы, іншыя — еўрапейцы і азіяты (японцы, карэйцы, сінгапурцы, тайваньцы, ганконгцы).
Пасяджэнні клуба
[правіць | правіць зыходнік]Більдэрбергскі клуб атрымаў сваю назву ад атэля «Більдэрберг» (Hotel de Bilderberg) у галандскім горадзе Остэрбек,[3] дзе была праведзена першая канферэнцыя, якая доўжылася з 29 па 31 мая 1954 г. па ініцыятыве некалькіх чалавек, у тым ліку польскага палітыка ў выгнанні Джозефа Ретынгера і нідэрландскага прынца Бернарда. Занепакоеныя ростам антыамерыканізму ў краінах Заходняй Еўропы, яны прапанавалі правесці міжнародную канферэнцыю, на якой лідары еўрапейскіх краін і ЗША будуць збірацца з мэтай развіцця атлантызму — лепшага ўзаемаразумення паміж культурамі ЗША і Заходняй Еўропы, умацавання супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай сферы і па пытаннях бяспекі і абароны.[4] Пасяджэнні клуба праходзяць у поўнай сакрэтнасці, па адмысловых запрашэннях, даты іх склікання ў друку не абвяшчаюцца. Арганізацыю нарад і бяспеку ўдзельнікаў бярэ на сябе тая краіна, на тэрыторыі якой збіраюцца більдэрбергеры — так іх сталі называць па назве гасцініцы «Більдерберг» у галандскім горадзе Остербек, дзе ў маі 1954 адбылося першае пасяджэнне клуба. Любая сустрэча більдербергераў, нягледзячы на поўную сакрэтнасць, выклікае вялікую цікавасць сусветнай грамадскасці. Немагчыма схаваць прыезд у адно месца вялікай колькасці вядомых людзей, сярод якіх — прэзідэнты, каралі, прынцы, канцлеры, прэм'ер-міністры, паслы, банкіры, кіраўнікі найбуйнейшых карпарацый. Тым больш, што кожны з іх прыязджае з цэлай світай сакратароў, кухараў, афіцыянтаў, тэлефаністаў і целаахоўнікаў. Штаб-кватэра Більдэрбергскага клуба змяшчаецца ў Нью-Ёрку, ў памяшканні Фонду Карнегі.
Бяспеку пасяджэння забяспечвае паліцыя і спецслужбы краіны, у якой праводзіцца пасяджэнне.
На сустрэчы не дапускаюцца староннія, адсутнічае прэса. Якія разглядаюцца пытанні і прымаюцца рашэнні, трымаецца ў строгай таямніцы. На сходах групы забаронена што-небудзь запісваць; забаронена рабіць заявы для прэсы і выдаваць дыскусіі, якія адбываюцца на гэтых сустрэчах.
Вядомыя словы Д. Ракфелера, сказаныя ім у 1993 годзе:
Нам было б немагчыма распрацаваць наш план для ўсяго свету, калі б ён быў аддадзены агалосцы ў тыя гады. Але свет уладкованы складаней і гатовы ісці да сусветнага ўрада. Наднацыянальная вярхоўная ўлада інтэлектуальнай эліты і банкіраў свету, несумненна, больш пераважная, чым нацыянальнае самавызначэнне, распаўсюджанае ў мінулыя стагоддзі. Такім чынам, мы абавязаны трымаць прэсу ў недасведчанасці адносна нашых перакананняў, якія складаюць гістарычную будучыню нашага стагоддзя.
|
Месца пасяджэнняў
[правіць | правіць зыходнік]- 13-15 мая 1954 — атэль Більдэрберг, паблізу горада Арнем, Нідэрланды (першае пасяджэнне).
- 18-20 сакавіка 1955 — Барбізон, Францыя.
- 13-15 мая 1983 года — Шата Мантебела, муніцыпалітэт Мантебела, Квебек, Канада.
- 14-17 мая 1998 — Тэрнберы, Заходні Эршыр, Шатландыя.
- 5-8 мая 2005 года — Дорынт Сафітэль Сіхотел Юберфахрт, Рота-Эгерн, Германія.
- 8-11 чэрвеня 2006 года — Брукстрыт Хотаў, Ліны, Атава, Антарыа, Канада.
- 31 мая — 3 чэрвеня 2007 года — Ritz-Carlton, Шышлаў, Стамбул, Турцыя.
- 5-8 чэрвеня 2008 года — Уэстфілд Марыёт, Чантылі, Вірджынія, ЗША.
- 14-16 мая 2009 года — Астыр Палац, Афіны, Грэцыя.
- пазней у 2009 годзе — Замак у даліне Герцагіні, Брусель, Бельгія.
- 3-7 чэрвеня 2010 — Сіджэс, правінцыя Барселона, Іспанія.
- 9-12 чэрвеня 2011 г. у Санкт-Морыц, Швейцарыя.
- 31 мая — 3 чэрвеня 2012 у Чантылі, Вірджынія, ЗША.
- 6-9 чэрвеня 2013 — атэль «The Grove» каля Лондана, Вялікабрытанія (прайшла 61-я сустрэча).
- 29 мая 1 чэрвеня 2014 г. — Copenhagen Marriott, Данія.
- 11 па 14 чэрвеня 2015 г., Тэльфс-Бухен, Аўстрыя[5]
- 9-12 чэрвеня 2016, Дрэздэн, Германія[6]
Удзельнікі клуба
[правіць | правіць зыходнік]Кіраўнікі дзяржаў, урадаў і каранаваныя асобы — удзельнікі пасяджэнняў
[правіць | правіць зыходнік]- Біл Клінтан, 42-і Прэзідэнт ЗША
- Маргарэт Тэтчэр, 71-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі, былы лідар Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі
- Тоні Блэр, былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі, былы лідар Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі
- прынц Філіп (Вялікабрытанія)
- Хуан Карлас I, кароль Іспаніі
- Каралева Сафія Іспанская, жонка Хуана Карласа I, караля Іспаніі
- Беатрыкс (каралева Нідэрландаў)
- Валеры Жыскар д’Эстэн, былы французскі прэзідэнт (і галоўны рэдактар канстытуцыі ЕС)
Члены ўрадаў
[правіць | правіць зыходнік]Пастаяннымі ўдзельнікамі Більдэрбергскай клуба з'яўляюцца або былі да смерці:
- Барак Абама — былы прэзідэнт ЗША
- Альберт Гор — былы віцэ-прэзідэнт ЗША
- Бэн Бернанке — старшыня ФРС (федэральнага рэзервовага фонду)
- Генры Кісінджэр
- Дэвід Ракфелер
- Нельсан Олдрыч Ракфелер
- Роберт Макнамара (дэмакрат)
- Дональд Рамсфелд (рэспубліканец)
- Збігнеў Бжазінскі
- Алан Грынспен
- Кандаліза Райс — былы Дзяржсакратар ЗША
Палітыкі ЗША
[правіць | правіць зыходнік]Палітыкі Расіі
[правіць | правіць зыходнік]Прымалі ўдзел у пасяджэннях:
- Анатоль Чубайс 14-17 мая 1998 года, сустрэча ў Тэрнберы (Шатландыя)
- Міхаіл Маргелаў (старшыня Камітэта па міжнародных справах Савета Федэрацыі РФ)
- Лілія Шаўцова (палітолаг з Фонду Карнэгі ў Маскве) з 15 па 18 мая 2003, Версаль
Зноскі
- ↑ "Кіраўнічы камітэт"(англ.). Фонд «Більдэрбергскія сустрэчы». 1 чэрвеня 2017. Архівавана з арыгінала 21 мая 2014. Праверана 21 жніўня 2017.
- ↑ "Удзельнікі"(англ.). Фонд «Більдэрбергскія сустрэчы». 1 чэрвеня 2017. Архівавана з арыгінала 2 снежня 2016. Праверана 21 жніўня 2017.
- ↑ "Bilderberg mystery: Why do people believe in cabals?". BBC. 7 June 2011. Архівавана з арыгінала 10 June 2011. Праверана 14 June 2011.
- ↑ Hatch, Alden (1962). "The Hôtel de Bilderberg". HRH Prince Bernhard of the Netherlands: An authorized biography. London: Harrap. ISBN 2359663.
The idea was to get two people from each country who would give the conservative and liberal slant
{{cite book}}
: Праверце значэнне|isbn=
: length (даведка) - ↑ «Масоны» з усяго свету сабраліся на тайную сустрэчу Архівавана 1 ліпеня 2015.
- ↑ Міхаіл Нікіцін Сусветны ўрад: стала вядома аб чым будуць гаварыць члены Більдэрбергскага клуба ў гэтым годзе, 10.06.2016 Архівавана 31 сакавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ronson, Jon (2001). Them: Adventures with Extremists. London: Picador. ISBN 0330375466.
- Eringer, Robert (1980). The Global Manipulators. Bristol, England: Pentacle Books. ISBN 26551991.
{{cite book}}
: Праверце значэнне|isbn=
: length (даведка) - Estulin, Daniel (2007). The True Story of the Bilderberg Group. Oregon, United States of America: Trine Day. ISBN 0977795349.
- Hodapp, Christopher; Alice Von Kannon (2008). Conspiracy Theories & Secret Societies For Dummies. Hoboken, NJ: Wiley. ISBN 0470184086.
- Richardson, Ian N.; Andrew P. Kakabadse; Nada K. Kakabadse (2011). Bilderberg People: Elite power and consensus in world affairs. Hoboken, NJ: Routledge. ISBN 978-0415576352.
- Klimczuk, Stephen; Gerald Warner (2010). Secret Places, Hidden Sanctuaries: Uncovering Mysterious Sites, Symbols and Societies. Sterling. ISBN 1402762070.
- Retinger, J.H (August 1956). The bilderberg group. – A short essay on the origins of the group