Білівердзін
Выгляд
Білівердзін | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₃₃H₃₄N₄O₆ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 204-042-2 |
SMILES | |
ChemSpider |
Білівердзі́н (ад лац.: bilis — жоўць і фр.: vert — зялёны) — адзін з жоўцевых пігментаў. Крышталі зялёнага колеру, малекулярная маса 582,67.
Білівердзін — дэцыклізаваны тэтрапірол , прамежкавы прадукт ферментатыўнага распаду гемаглабіну, што адбываецца ў макрафагах печані, селязёнкі і касцявога мозгу пазваночных з утварэннем вердаглабіну, які ў сваю чаргу распадаецца з вызваленнем глабіну, жалеза і білівердзіну. Пры аднаўленні білівердзін ператвараецца ў білірубін.
Білівердзін знойдзены таксама ў некаторых беспазваночных жывёл (чарвей, ракападобных, насякомых).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).