Вадзяны млын
Вадзяны млын — збудаванне для абмалоту зерня, механізмы якога прыводзяцца ў рух сілай вады.
Вадзяныя млыны з’явіліся на Беларусі ў XII—XIII стст. першапачаткова пры гаспадарках князёў і заможных манастыроў. Іх распаўсюджанне магло адбыцца пад уплывам заходніх суседзяў: напрыклад, у палякаў вадзяныя млыны вядомыя з XII ст. Асобны артыкул, прысвечаны ўрэгуляванню пытання будаўніцтва вадзяных млыноў, маецца ў Статуце 1529 года. На тэрыторыі Беларусі вадзяныя млыны шырока бытавалі да пачатку XX ст.: так, у адным Крычаўскім графстве ў 1786 годзе налічвалася 33 вадзяныя млыны.
Месцам усталявання млыноў звычайна былі берагі рэк або праточных азёраў. Для павелічэння вытворчасці млына перад імі маглі стварацца штучныя ставы. Млыны на невялікіх ставах мелі адпаведныя памеры і будаваліся звычайна з дрэва, у той час як на вялікіх ставах маглі будавацца мураваныя двухпавярховыя млыны.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вадзяны млын