Перайсці да зместу

Валянціна Васілеўна Талкунова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Васілеўна Талкунова
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 12 ліпеня 1946(1946-07-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка 2010(2010-03-22)[1] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі актрыса, спявачка, акцёр дубляжа
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал
Жанры поп-музыка
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
valentinatolkunova.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валянціна Васілеўна Талкунова (рус.: Валенти́на Васи́льевна Толкуно́ва; 12 ліпеня 1946, Армавір, Краснадарскі край — 22 сакавіка 2010, Масква) — савецкая і расійская спявачка. Заслужаная артыстка РСФСР (1979). Народная артыстка РСФСР (1987).

Нарадзілася 12 ліпеня 1946 года ў горадзе Армавір Краснадарскага края. У 1964 годзе яна паступіла на дырыжорска-харавое аддзяленне Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры. У 1966 годзе Валянціна Талкунова прайшла па конкурсе ў вакальна-інструментальны аркестр пад кіраўніцтвам Юрыя Саульскага (ВИО-66), у якім яна была салісткай і выконвала песні пад джазавую музыку. У 1971 годзе скончыла Музыкальнае вучылішча імя Гнесіных і агучыла песні кампазітара І. Катаева на вершы Міхаіла Анчарава ў тэлефільме «День за днём».

У 1972 годзе паэт Леў Ашанін запрасіў Валянціну Талкунову выступіць на сцэне Калоннай Залы на юбілейным канцэрце з песняй У. Шаінскага. Гэты канцэрт быў пачаткам яе паспяховай кар’еры на тэлебачанні і радыё. З 1973 года яна працавала ў аб’яднанні «Москонцерт», а з 1987 — мастацкі кіраўнік створанага ёю Маскоўскага тэатра музычнай драмы і песні, у якім быў пастаўлены шэраг музычных спектакляў.

Першая выканаўца прысвечаных ёй песень і вакальных цыклаў, манаоперы «Рускія жанчыны» І. Катаева на вершы М. Някрасава. У рэпертуары таксама рускія народныя песні.

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

1-я прэмія на Усесаюзным тэлеконкурсе «З песняй па жыцці» (1973).

Зноскі