Ведамства федэральнага канцлера Германіі
Славутасць | |
Ведамства Федэральнага канцлера Германіі | |
---|---|
ням.: Bundeskanzleramt | |
52°31′13″ пн. ш. 13°22′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Горад | Берлін |
Архітэктурны стыль | деканструктывізм |
Архітэктар |
Аксель Шультес Шарлота Франк |
Дата заснавання | 1949 і 1871[1] |
Будаўніцтва | 2 мая 1997 — 2 мая 2001 |
Сайт | bundesregierung.de/Webs/… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ведамства федэральнага канцлера Германіі (ням. Bundeskanzleramt) — ведамства ў структуры выканаўчай улады Германіі, у задачы якога ўваходзіць падтрымка дзейнасці федэральнага канцлера Германіі. У будынку Ведамства знаходзіцца кабінет федэральнага канцлера.
Структура ведамства
[правіць | правіць зыходнік]У структуру падраздзяленняў Ведамства федэральнага канцлера ФРГ ўваходзяць:
- Аддзел 1: Унутраная і прававая палітыка.
- Аддзел 2: Знешняя палітыка, палітыка бяспекі і палітыка стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця краін, якія развіваюцца.
- Аддзел 3: Сацыяльная палітыка, палітыка аховы здароўя, рынку працы, інфраструктурная і грамадская палітыка.
- Аддзел 4: Эканамічная і фінансавая палітыка.
- Аддзел 5: Еўрапейская палітыка.
- Аддзел 6: Федэральная выведная служба (БНД) Германіі; каардынацыя разведвальных службаў.
Будынак
[правіць | правіць зыходнік]Новы будынак Ведамства федэральнага канцлера Германіі адразу стаў адным з славутасцяў Берліна. Рашэнне аб яго будаўніцтве было прынята ў сувязі з пераносам сталіцы аб'яднанай Германіі ў Берлін. Яно было пабудавана за чатыры гады, і 2 мая 2001 года стала афіцыйным месцам працы ўрада. Яно знаходзіцца ў так званай лукавіне ракі Шпрэі, практычна ў цэнтры ўрадавага квартала «Федэральная стужка», літаральна ў некалькіх кроках ад Брадэнбургскіх варот і Рэйхстага. Ведамства было пабудавана па праекце Акселя Шультеса і Шарлоты Франк і абышлося казне ў 465 мільенаў нямецкіх марак. 36-метровы будынак мае празрысты фасад, які нагадвае тэатральную дэкарацыю. Зала пасяджэнняў ўрада знаходзіцца на семым паверсе цэнтральнага блока, на восьмым паверсе размяшчаецца кабінет федэральнага канцлера, на самым верхнім паверсе — яго кватэра. У правым і левым крылах будынка размяшчаюцца кабінеты супрацоўнікаў ведамства.
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]Ведамства федэральнага канцлера (Бонн)
Зноскі
- ↑ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942