Вулвергемптан
| ||||||||||||||||||
Ву́лверге́мптан (англ.: Wolverhampton [ˌwʊlvərˈhæmptən]) — горад у Англіі, паўночна-заходні прыгарад Бірмінгема. Вылучаны ў асобны раён са статусам «сіці», размешчаны на паўночным захадзе цырыманіяльнага і метрапольнага графства Уэст-Мідлендс. Найбуйнейшы горад і машынабудаўнічы цэнтр «Чорнай краіны», якая ўваходзіць у канурбацыю Уэст-Мідлендс. У графства Уэст-Мідлендс горад перайшоў з графства Стафардшыр у выніку рэформы 1974 года. У цяперашні час займае плошчу 69 км² і мяжуе на захадзе і поўначы з цырыманіяльным графствам Стафардшыр, на ўсходзе з раёнам Уолсал, на поўдні з раёнам Дадлі. На тэрыторыі горада пражываюць 236.582 чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 3407 чал./км².
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе развіта авіяцыйная, прыладабудаўнічая, электратэхнічная і аўтамабільная прамысловасць, вытворчасць металічных вырабаў, чорная і каляровая металургія.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Субаціца, Сербія
- Клагенфурт, Аўстрыя
- Венецыя, Італія
- Джаландхар, Індыя
- Буфала, ЗША
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Эшлі Уільямс (нар. 1984) — валійскі футбаліст
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вулвергемптан
- Афіцыйны сайт гарадскога савета