Перайсці да зместу

Выпечка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гатовая выпечка ў аддзеле самаабслугоўвання адной з булачных Мюнхена.

Выпечка — агульная назва для хлебабулачных, кандытарскіх і іншых вырабаў, гатаваных метадам выпякання, а таксама сам гэты працэс.

Дробнаштучныя хлебабулачныя вырабы выпякаюць пераважна з хлебнага цеста вагой да 250 грам — булачкі, рагалікі, круасаны.

Кандытарскія вырабы выпякаюць з іншых відаў цеста, пераважна з дадаваннем тлушчаў і цукру. Да іх таксама далучаюць і несалодкія вырабы з працяглым тэрмінам захоўвання — галеты, крэкеры, салёныя палачкі, брэцэлі. Класічныя віды кандытарскіх вырабаў — печыва, пірагі і тарты.