Высокі бераг
Выгляд
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 898 рус. • англ. • фр. |
Высокі бераг (шведск.: Höga kusten) — частка шведскага ўзбярэжжа Батнічнага заліва. З’яўляецца знамянальным прыкладам тэрыторыі, якая працягвае ўздымацца пасля адыходу ледавікоў і на якой магчыма навочнае даследаванне ізастазіі. З часоў ледавіковага перыяду ўзровень паверхні павысіўся на 800 метраў. Гэтая з’ява ўпершыню была выяўлена і даследавана менавіта тут.
Згодна з рашэннем ЮНЕСКА, у 2000 годзе гэтая вобласць была ўнесена ў спіс Сусветнай спадчыны. Было адзначана, што Высокі бераг дае ўнікальныя магчымасці для вывучэння геалагічных і тэктанічных працэсаў. У 2006 годзе тэрыторыя, якая знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА, была пашырана за кошт далучэння да Высокага берага архіпелага Кваркен.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Высокі бераг на Вікісховішчы |