Вялікі Юй
Юй | |
---|---|
кіт.: 大禹 | |
Утаймавальнік сусветнага патопу, імператар | |
Міфалогія | кітайская |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Gun[d] |
Маці | Nü Zhi[d] |
Жонка | Tu Shan Shi[d] |
Дзеці | Qi of Xia[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юй (кіт.: 大禹) — легендарны кітайскі імператар, утаймавальнік сусветнага патопу.
Паводле легенд, Юй жыў у канцы 3 тысячагоддзя да н. э., быў нашчадкам міфічнага імператара Чжуан-сюя. Яго бацька Гун змагаўся з паводкамі, якія працягваліся пасля сусветнага патопу, аднак не меў поспеху. Юй вырашыў завершыць справу бацькі і чатыры гады вандраваў па Кітаі. Пасля вывучэння рэк ён пачаў будаўніцтва абводных каналаў, дамбаў, а таксама паглыбленне дна глеістых рэк. Юй працаваў, харчаваўся і спаў разам з простымі рабочымі. Праца над утаймаваннем паводак цягнулася 9 гадоў. Падчас працы Юй падзяліў усё насельніцтва Кітая на 9 частак і загадаў кожнай жыць у пэўным рэгіёне. Такім чынам, ён стварыў першыя дзевяць дзяржаўных аб'яднанняў.
Апошнія гады жыцця Юй кіраваў як імператар. Памёр у старым узросце ад хваробы. Яго сын Цы заснаваў дынастыю Ся.
У старажытных кітайскіх дзяржавах існаваў свяшчэнны культ Юя, які падтрымлівалі самі імператары. У VI ст. н. э. для выпраўлення афіцыйных рытуалаў была пабудавана магільня Юя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Yu the Great Архівавана 17 красавіка 2009.
- Da Yu (Yu the Great)