Перайсці да зместу

Вялікі шэры ківі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікі шэры ківі

Маладая самка і дарослы самец
вялікага шэрага ківі[1]
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Apteryx haastii Potts, 1872

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  553790
NCBI  8823
EOL  1178365

Вялікі шэры ківі (Apteryx haastii Potts, 1872) — новазеландская эндэмічная птушка. Самы буйны з відаў, якія адносяцца да адзінага роду (лац.: Apteryx) і сямейства (лац.: Apterygidae) у атрадзе ківіпадобных (лац.: Apterygiformes). Маорыйская назва хаастова ківі — Roroa.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня вялікага шэрага ківі дасягае 45 см, а вага — 3,3 кг. Днём хаваецца ў выкапанай нары, якая ўяўляе сабой сапраўдны лабірынт з некалькімі выхадамі.

Характэрнай рысай гэтага віду з'яўляецца тое, што самка адкладае толькі адно яйка ў год. Насіжваюць яго абодва бацькі.

Жыве ў гарыстай частцы Паўднёвага вострава. Сустракаецца ад горных лясоў да альпійскіх лугоў.

Ступень пагрозы існаванню

[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі шэры ківі занесены ў міжнародную Чырвоную Кнігу са статусам прыступны для нападаў (анг. Vulnerable).

Папуляцыя ацэньваецца больш чым у 20 000 асобін. З-за цяжкадаступных для завозных драпежнікаў месцаў пасялення папуляцыя гэтага віду скарачаецца павольней за ўсё - на 2% у год.

Зноскі

  1. Літаграфія з кнігі: Rowley G.D. Ornithological miscellany. — London: Trubner, 18761878. — Vol. I. — Opp. p. 8. Аўтар: John Gerrard Keulemans (18421912), Alexander Turnbull Library, Reference No. PUBL-0035-1-008, 1876.
  • Ганзак Я. Иллюстрированная энциклопедия птиц. — Прага: Артия, 1990.