Перайсці да зместу

Вісентэ Фокс Кесада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вісентэ Фокс Кесада
ісп.: Vicente Fox Quesada
62-і Прэзідэнт Мексікі
1 снежня 2000 — 30 лістапада 2006
Папярэднік Ernesto Zedillo[d]
Пераемнік Феліпэ Кальдэрон
Governor of Guanajuato[d]
25 верасня 1995 — 25 верасня 1999
Папярэднік Carlos Medina Plascencia[d]
Пераемнік Ramón Martín Huerta[d]
Member of the Chamber of Deputies of Mexico[d]
1 верасня 1988 — 31 кастрычніка 1991

Нараджэнне 2 ліпеня 1942(1942-07-02)[1][2][…] (82 гады)
Жонка Marta Sahagún[d][3]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вісентэ Фокс Кесада (ісп.: Vicente Fох Quesada; нар. 2 ліпеня 1942) — прэзідэнт Мексікі ад апазіцыйнай Партыі нацыянальнага дзеяння (2000—2006).

Фокс нарадзіўся ў Мехіка ў забяспечанай сям’і. Яго маці была басконкай, бацька — сынам амерыканца эльзаскага паходжання. Фокс навучаўся ў Ібераамерыканскім універсітэце ў Мехіка і ў Гарвардзе.

Пачаў працаваць у якасці начальніка па наглядзе за транспартнымі аперацыямі Кока-Колы, і пасля паспяховага выканання сваіх абавязкаў быў прызначаны кіраўніком ўсёй сеткі кампаніі ў Лацінскай Амерыцы. У 1988 годзе абраны ў Палату дэпутатаў парламента Мексікі. У 1995 годзе абраны губернатарам штата Гуанахуата і займаў гэты пост да 1999 года.

2 ліпеня 2000 года быў абраны прэзідэнтам Мексікі, перапыніўшы шматгадовую манаполію на ўладу Інстытуцыйнай рэвалюцыйнай партыі.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Vicente Fox // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Vicente Fox // Encyclopædia Britannica Праверана 19 чэрвеня 2024.
  4. Profile: Vicente Fox Праверана 19 чэрвеня 2024.