Гарацыа Гейтс
Гарацыа Гейтс | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 26 ліпеня 1727 |
Месца нараджэння | Молдан, Эсэкс, Англія |
Дата смерці | 10 красавіка 1806 (78 гадоў) |
Месца смерці | Нью-Ёрк, ЗША |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Вялікабрытанія |
Род войскаў | сухапутныя войскі |
Гады службы |
1745—1769 (Вялікабрытанія) 1775—1783 (ЗША) |
Званне |
маёр (Вялікабрытанія) генерал-маёр (ЗША) |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гарацыа Гейтс (англ.: Horatio Gates; 1728, Молдан, Эсэкс, Англія — 10 красавіка 1806, Нью-Ёрк) — амерыканскі военачальнік, удзельнік Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Служыў у брытанскай арміі, удзельнічаў у Вайне з французамі і індзейцамі.
У 1772 годзе перабраўся ў Вірджынію, падтрымліваў барацьбу каланістаў за свае правы. У 1775 годзе ўзначаліў адміністрацыйна-страявую службу Кантынентальнай арміі (1775), затым змяніў генерала Філіпа Скайлера на пасадзе камандуючага Паўночнай арміяй у Нью-Ёрку (1777). Пры дапамозе Бенедыкта Арналда дамогся капітуляцыі брытанскіх сіл пад камандаваннем Джона Бургайна ў бітве пры Саратозе (1777).
Гейтс браў удзел у змове Томаса Конвея з мэтай зняць Джорджа Вашынгтона з пасады камандуючага Кантынентальнай арміяй. Новым камандуючым змоўшчыкі хацелі зрабіць Гейтса. Пасля правалу змовы вярнуўся да сваіх войскаў у Нью-Ёрку.
У 1780 годзе ўзначаліў Паўднёвую армію, спрабаваў процідзейнічаць Чарльзу Корнуалісу ў паўднёвых штатах, але быў разбіты ў бітве пад Камдэнам (Паўднёвая Караліна) і адхілены ад камандавання. Прычыны паражэння расследавала спецыяльная камісія, якая не прад'явіла ніякага абвінавачвання Гейтсу.
Пасля заканчэння вайны жыў на плантацыі ў Вірджыніі, у 1790 годзе вызваліў сваіх рабоў і пасяліўся ў Нью-Ёрку.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарацыа Гейтс