Генацыд асірыйцаў
Генацыд асірыйцаў (арам.: ܩܛܠ ܥܡܐ ܡܫܝܚܝܐ, турэцк.: Süryani Katliamı — «сірыйская разня») — планамернае масавае знішчэнне асірыйцаў ўладамі Асманскай імперыі падчас Першай сусветнай вайны, разам з генацыдам армян[1][2][3] і генацыдам пантыйскіх грэкаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У перыяд Першай сусветнай вайны пачалося планамернае знішчэнне асірыйцаў. Першапачаткова было падвергнута масаваму арышту і знішчана мужчынскае насельніцтва, здольнае аказаць супраціўленне, у тым ліку закліканыя ў турэцкую армію асірыйцы. За гэтым пайшлі ўслед арышты палітычнай і культурнай эліты асірыйцаў[4].
Пасля гэтага пачалася дэпартацыя ў пустыні Месапатаміі жанчын, старых і дзяцей, якія па дарозе падвяргаліся гвалту і вынішчэнню.
У выніку голаду, знясілення, хвароб і пастаянных нападаў курдскіх банд толькі некаторым з дэпартаваных удавалася дасягнуць месцаў прызначэння, дзе іх чакала смерць ад голаду і хвароб[5].
Турэцкія ўлады заяўлялі, што прычынай гвалтоўнага высялення былі здрадлівыя паводзіны асірыйцаў, якія дапамагалі рускай арміі.
Рэпрэсіям таксама падвяргаліся падданыя суседняй Персіі: у працягу вайны турэцкія войскі двойчы ўрываліся на яго тэрыторыю і знішчылі пры гэтым больш за сто тысяч хрысціян — асірыйцаў і армян, якія засялялі заходні бераг возера Урмія.
Рознымі крыніцамі колькасць загінулых ацэньваецца ў 500—750 тыс. чалавек[6][7], па іншых дадзеных — у 275—400 тыс.[8].
Міжнароднае прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]краіна | дата прызнання генацыдам |
---|---|
Арменія | 24 сакавіка 2015 года[9] |
Швецыя | 11 сакавіка 2010 года[10] |
Новы Паўдневы Уэльс [11] | |
Нью-Ерк [12][13] |
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]17 снежня 2009 года ў Аўстраліі ўсталяваны помнік асірыйцамі — ахвярам генацыду, утворанага ўрадам Асманскай імперыі[14].
Мемарыялы ў памяць аб ахвярах генацыду асірыйцаў устаноўлены таксама ў Ерэване (Арменія) і Парыжы (Францыя).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Резолюция Международной Ассоциации исследователей геноцида о признании геноцида греков и ассирийцев в Османской империи в 1914—1923 гг. Архівавана 18 студзеня 2012.
- ↑ Aprim, Frederick A. Assyrians: The Continuous Saga, page 40
- ↑ Ninos Donabed «Assyrians of Eastern Massachusetts» Издатель Arcadia Publishing, 2006 p127 ISBN 0-7385-4480-9, 9780738544809 стр 9]
- ↑ Ye'or, Bat; Kochan, Miriam; Littman, David (2002). Islam and Dhimmitude: Where Civilizations Collide. Fairleigh Dickinson University Press. pp. 148–149. ISBN 0838639437. OCLC 47054791.
- ↑ Российский исторический журнал «Родина» 2006 г.-№ 8 к.
- ↑ The Armenian Genocide: Wartime Radicalization Or Premeditated Continuum — Page 272 edited by Richard Hovannisian
- ↑ The Plight of Religious Minorities: Can Religious Pluralism Survive?
- ↑ Remembering the Assyrian Genocide: An Interview with Sabri Atman
- ↑ Парламент Армении осудил геноцид греков и ассирийцев
- ↑ ИА REGNUM: Швеция признала Геноцид армян
- ↑ "Consultation Paper for Proposed Memorial Dedicated to the Victims of the Assyrian Genocide Архівавана 12 сакавіка 2011..
- ↑ State of New York, Gov. Архівавана 8 студзеня 2010.
- ↑ Governor Pataki Commemorates Armenian Genocide, Proclamation, 05 May, 2004.
- ↑ В Австралии установлен памятник жертвам геноцида ассирийцев в Османской Турции Архівавана 20 снежня 2009.