Перайсці да зместу

Генерал-губернатар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Генера́л-губерна́тар — прызначаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы або ўрада для кіравання пэўнай тэрыторыяй, звычайна ў каланіяльным кантэксце.

Гэты тытул выкарыстоўваецца Каронай у Каралеўствах Садружнасці Нацый, ці ў краінах, якія былі брытанскім уладаннем. Прыкладам можа служыць пост генерал-губернатар Індыі, які існаваў з 1773 па 1950 год. Прадстаўнік Кароны — тэрмін, які ўжываецца ў розных канстытуцыях для генерал-губернатара; нефармальна часта выкарыстоўваўся тытул віцэ-кароль.

Нідэрланды таксама прызначаюць генерал-губернатараў для заморскіх тэрыторый, напрыклад для Арубы і Антылаў.

Тытул выкарыстоўваўся ў Расійскай імперыі. У 17031917 гадах з’яўляўся вышэйшай пасадай мясцовай адміністрацыі; валодаў грамадзянскай і ваеннай уладай, з 1775 года ўзначальваў генерал-губернатарства.