Гластанберскае абацтва
кляштар | |
Гластанбергскае абацтва | |
---|---|
Glastonbury Abbey | |
| |
51°08′44″ пн. ш. 2°42′52″ з. д.HGЯO | |
Краіна | Вялікабрытанія |
Месцазнаходжанне | Гластанберы, Сомерсет, Англія |
Канфесія | каталіцтва |
Ордэнская прыналежнасць | Бенедыкцінцы |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль і гатычная архітэктура |
Заснавальнік | Кароль Інэ Уэсекскі |
Дата заснавання | 712 |
Дата скасавання | 1539 |
Вядомыя насельнікі | Святы Данстан, Генры Блуаскі, Генры дэ Суалі, Саварык ФіцГельдэвін, Рычард Уайтынг |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Сайт | glastonburyabbey.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гластанбэ́рскае аба́цтва (англ.: Glastonbury Abbey) — колішні кляштар у Гластанберы, Сомерсет, Англія. Рэшткі кляштару занесеныя ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Вялікабрытаніі і адкрытыя для наведвання.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Існуе сярэдневяковае паданне, нібыта абацтва было заснавана ў I стагоддзі адным з вучняў або прыхільнікаў Хрыста Іосіфа Арымафейскага. Гэтая неверагодная легенда шчыльна звязаная яшчэ з адной версіяй, прапанаванай паэтам Робертам дэ Баронам у XII стагоддзі, нібыта тут знаходзіцца Авалон, месцазнаходжанне Святога Граалю і пахавання караля Артура[1].
Абацтва заснаванае брытамі на пачатку VII стагоддзя. Пасля бітвы пад Пеонумам яно перайшло ў рукі саксонцаў.
У X стагоддзі гластанбергскі абат святы Данстан разбудаваў царкву і ўсталяваў у абацтве Статут святога Бенедыкта[2].
Пасля заваёвы Англіі нарманамі ў 1066 новы нарманскі абат Тэрстын заняўся дабудовай царквы. Аднак у 1077 годзе ён быў зняты з пасады за забойствы манахаў, учыненыя яго ўзброенымі слугамі непасрэдна ля алтару.
Кляштар быў значна пашкоджаны падчас пажару ў 1184 годзе[2]. Амаль неадкладна пачалася пабудова новае царквы, і ўжо ў 1186 адбылася кансекрацыя Марыінскай капліцы[3][4]. Набажэнствы ў рэкансекраванай Вялікай царкве пачаліся на Ражство 1213 года.
У XIV стагоддзі Гластанбергскае абацтва саступала па заможнасці і магутнасці толькі Вэстмінстэрскаму. Падчас вайны ружаў яго ваколіцы былі абкружаны мурамі дзеля аховы.
Падчас секулярызацыі Генрыха VIII абацтва было разрабавана, апошні абат Рычард Уайтынг у 1539 быў павешаны, выпатрашаны і чацвяртаваны як здраднік[5]. Камяні і волава з руінаў абацтва былі расцягнуты на пабудову іншых будынкаў.
Да XIX стагоддзя мясцовасць пераходзіла да розных уласнікаў, якія таксама выкарыстоўвалі руіны як будаўнічы матэрыял і нават як каменаломню. Урэшце парламенцкі акт 1882 года спыніў далейшы заняпад і адкрыў шлях да першых археалагічных і гістарычных даследаванняў абацтва[6].
У 1908 годзе рэшткі Гластанбергскага абацтва былі набыты дыяцэзіяй Бата і Уэльса і з тае пары належаць царкве Англіі. З 1924 сюды ладзяцца пілігрымкі; набажэнствы ладзяцца ў англіканскай, каталіцкай і праваслаўнай традыцыях[7].
Зноскі
- ↑ Ashe pp.83-90 and p.279
- ↑ а б Monasticism (англ.). England in the Middle Ages (19 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2008. Праверана 17 снежня 2015.
- ↑ Glastonbury Abbey (англ.)(недаступная спасылка). Cathedrals Plus. The Pilgrims Association (19 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2009. Праверана 17 снежня 2015.
- ↑ The Lady Chapel (англ.). Archaeology at Glastonbury Abbey on-line. Archeology Data Service (27 жніўня 2011).
- ↑ Gasquet, p.90
- ↑ Carley, 1988, pp.169-175
- ↑ Services & Pilgrimage (англ.)(недаступная спасылка). Glastonbury Abbey (29 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2011. Праверана 17 снежня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гластанберскае абацтва
- Афіцыйная старонка (англ.)