Перайсці да зместу

Гней Пампей Вялікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гней Пампей Вялікі
лац.: Cn. Pompeius Cn.f.Sex.n. Clu. Magnus
сенатар[d]
невядома — невядома
консул
70 да н.э. — 70 да н.э.
Сумесна з Марк Ліцыній Крас
1-ы moneyer[d]
71 да н.э. — 71 да н.э.
2-і moneyer[d]
49 да н.э. — 49 да н.э.

Нараджэнне не раней за 29 верасня 106 да н.э. і не пазней за 30 верасня 106 да н.э.
Смерць 28 верасня 48 да н.э.[3] (57 гадоў)
Бацька Gnaeus Pompeius Strabo[d][4]
Маці Lucilia[d][4]
Жонка Antistia[d][5][6], Aemilia Scaura[d][5][6], Mucia Tertia[d][5][6], Юлія Цэзарыс[d][7][5][…] і Cornelia Metella[d][5][6]
Дзеці Gnaeus Pompeius Magnus[d][8][9][…], Sextus Pompey[d][8][10], Pompeia Magna[d] і Pompeius/Pompeia[d]
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Партыя
Член у
Род войскаў Армія Старажытнага Рыма[d]
Званне легат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пампей — Гней Пампей «Магн» («Вялікі»); сын Гнея Пампея Страбона (лац.: Gnaeus Pompeius Magnus; 106 — 48 да н.э.) — рымскі ваенны і палітычны дзеяч перыяду грамадзянскіх войнаў, у выніку якіх была знішчана рэспубліка і ўстаноўлены прынцыпат.

Быў асобай палітычна няўстойлівай і беспрынцыповай. Будучы буйным землеўладальнікам і рабаўладальнікам, Гней Пампей вылучыўся ў барацьбе ў 80-я гады да н.э., калі далучыўся да Сулы і абараняў устаноўлены ім рэжым, пазней удзельнічаў у падаўленні паўстання Спартака. У 67 годзе да н.э. атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы на тры гады для барацьбы з піратамі ў Міжземным моры. Камандаваў рымскім войскам у Трэцяй пантыйскай вайне з Мітрыдата VI Еўпатарам і канчаткова перамог апошняга (65 да н.э.). Адмова сената зацвердзіць мерапрыемствы Пампея на Усходзе і надзяліць яго салдат зямлёй прывяла яго ў 60 да н.э. да саюзу з Красам і Цэзарам, якія стварылі ў Рыме першы трыумвірат. Пасля яго распаду ў 53 да н.э. быў абраны (у 52 да н.э.) аднаасобным консулам, стаў рашучым палітычным праціўнікам Цэзара. У 50 да н.э. у час грамадзянскай вайны Пампею было даручана камандаванне войскам для барацьбы супраць Цэзара, ад якога ён пацярпеў паражэнне пад Фарсалам (48 да н.э.). Пасля паражэння ў тым жа годзе ён уцёк у Егіпет, дзе і быў забіты.[11]

Воіны Пампея называлі яго Магнам («Вялікім»). Паводле сцвярджэнняў некаторых крыніц, пасля смерці Пампея ўсе яго статуі былі знішчаныя, аднак вядома, што Цэзар быў забіты каля статуі Пампея, а імператар Адрыян вярнуў тыя статуі, якія былі схаваныя ў храмах.

Верагодная выява — мармуровая галава са збораў Тышкевіча, якая трапіла ў Новую Карлсбергскую гліптатэку ў Капенгагене (1887), і паказвае Пампея каля 50 да н.э., на вяршыні магутнасці. Партрэты з Венецыі і Фларэнцыі паказваюць маладзейшага Пампея[12].

Зноскі

  1. http://www.mlahanas.de/Greeks/Bios/Plutarch/Pompey.html
  2. http://www.historyorb.com/people/pompey-the-great
  3. https://www.britannica.com/biography/Pompey-the-Great
  4. а б Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 8 снежня 2023.
  5. а б в г д Cn. Pompeius (31) Cn. f. Sex. n. Clu. Magnus // Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 10 чэрвеня 2021.
  6. а б в г Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 10 чэрвеня 2021.
  7. Н. О. Юлия // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 370.
  8. а б Помпей // Военная энциклопедияСПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1915. — Т. 18. — С. 576.
  9. Любкер Ф. Pompeii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1079–1085.
  10. Н. О. Помпей // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXIVа. — С. 512.
  11. Скарына Ф.: Творы… С. 185.
  12. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
  • Плутарх, «Жыццё Пампея».
  • Caesar, «De bello civili».
  • Büchner, «Ueber den Lebensplan d. Gn. Pompeius Magnus» (1847 — 49, 2 прагр.).
  • Dressel, «Ueber die Politische Rolle des Gnaeus Pompeius Magnus» (1863).
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 185. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.