Група савецкіх ваенных спецыялістаў на Кубе
Група савецкіх ваенных спецыялістаў на Кубе | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Узброеныя Сілы СССР |
Дыслакацыя | |
Удзел у |
Група савецкіх ваенных спецыялістаў на Кубе — злучэнне Узброеных Сіл СССР, дыслакаванае на тэрыторыі Рэспублікі Куба.
Штаб-кватэра — горад Гавана.
Прысутнасць на востраве савецкіх вайскоўцаў не афішавалася да 1979 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1962 годзе, для выканання сакрэтнай аперацыі па размяшчэнні балістычных ракет сярэдняй далёкасці на Кубе пад кодавай назвай «Анадыр», у краіну накіраваны савецкія войскі, а менавіта асобны ракетны дывізіён у складзе 400-га асобнага мотастралковага палка. Пазней ператвораны ў 43-і асобны мотастралковы полк, на базе якога створана 7-я асобная мотастралковая брыгада. Менавіта яна і стала асновай групы ваенных спецыялістаў.
Пасля Карыбскага крызісу, ЦРУ праінфармавала Кангрэс ЗША аб наяўнасці савецкіх вайскоўцаў на Кубе, але вызначыць іх статус было праблематычна. Само існаванне групы мела больш сімвалічнае і палітычнае значэнне, чым ваеннае. Але разам з тым гэта прысутнасць падрывала аўтарытэт Злучаных Штатаў. Для саміх жа кубінцаў гэта было праявай дружбы і салідарнасці з боку Масквы.
У верасні 1979 года, у ходзе VI канферэнцыі кіраўнікоў урадаў і дзяржаў Руху недалучэння ў Гаване, савецкае кіраўніцтва на чале з Л. І. Брэжневым, не параіўшыся з урадам Ф. Кастра, назвала 7-ю брыгаду 12-м навучальным цэнтрам па падрыхтоўцы ваенных кадраў. Тым самым Крэмль афіцыйна прызнаў прысутнасць ваенспецаў. Такое рашэнне мела на Кубе сур’ёзны палітычны рэзананс.
У кастрычніку 1991 года кіраўніцтва прыняло рашэнне аб вывадзе брыгады. На той момант на Кубе служылі 1500 вайскоўцаў[1].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- упраўленне
- 7-я асобная мотастралковая брыгада — 12-ы навучальны цэнтр
1963 г. — 1978 г.
- 4-ы асобны мотастралковы батальён
- 20-ы асобны мотастралковы батальён
- 5-ы асобны танкавы батальён
- Батальён баявога забеспячэння
- Асобны рэактыўны дывізіён
- Ракетны дывізіён (да 1970 г.), пасля асобная зенітная батарэя
1978 г. — 1993 г.
- 3-і асобны мотастралковы батальён
- 4-ы асобны мотастралковы батальён (расфармаваны ў кастрычніку 1991)
- 20-ы асобны мотастралковы батальён
- 5-ы асобны танкавы батальён
- Асобны рэактыўны дывізіён
- Разведвальная рота
- Інжынерна-сапёрная рота
- Рота сувязі
- Рота матэрыяльнага забеспячэння
- Медыцынская рота
- Узвод СПА
- Узвод хімічнай абароны
- Каменданцкі ўзвод
- Асобная зенітная батарэя
У канцы 1981 года быў сфармаваны 42-і асобны артылерыйскі дывізіён.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]12 верасня 2013 года на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу 412-й берагавой батарэі ў пасёлку Чарнаморскім Камінтэрнаўскага раёна Адэскай вобласці быў адкрыты памятны абеліск воінам-інтэрнацыяналістам, якія служылі на Кубе[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Распоряжение Правительства РФ ОТ 21.10.91 N 1913-Р О выводе отдельной мотострелковой бригады с территории Республики Куба»
- ↑ Под Одессой появится памятник воинам-интернационалистам, защищавшим Кубу . Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 26 кастрычніка 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт ветеранов ГСВСКАрхівавана 23 сакавіка 2022.
- Распоряжение Правительства
- Советские военнослужащие, погибшие на КубеАрхівавана 7 красавіка 2014.
- Цеханович Б. Г. Куба любовь моя, остров зари багровойАрхівавана 29 снежня 2014.
- Содружество ветеранов ГСВСК http://www.veterancuba.su/Архівавана 22 сакавіка 2017.
- Советский человек на Кубе http://cubanos.ru/Архівавана 3 верасня 2011.
- Бубнов В.А., Гаврилов М.В. "Тайны "Лурдес" 1964-2001Архівавана 22 сакавіка 2017."
- Бубнов В.А., Гаврилов М.В. "Белые пятна Карибского кризиса, 1961-1964Архівавана 22 сакавіка 2017."