Джон Лайдан
Джон Лайдан | |
---|---|
англ.: John Lydon | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1956[1] (68 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Краіна | |
Жонка | Nora Forster[d][5] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар-выканаўца, тэлевядучы, акцёр, паэт-песеннік, спявак, музычны прадзюсар |
Пеўчы голас | лірычны тэнар[d] |
Інструменты | вакал |
Жанры | панк-рок[6], пост-панк, альтэрнатыўны рок[7], alternative dance[d][8], нойз-рок[9], эксперыментальны рок[d][10], дэнс-панк[d][11][12], новая хваля[d][13][14] і пост-рок[15][16] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
johnlydon.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Джозэф Лайдан (англ.: John Joseph Lydon) — англійскі музычны дзеяч. Найбольш вядомы як вакаліст брытанскага панк-гурта The Sex Pistols, у складзе якога знаходзіўся у 1975—1978 гадах. Таксама з’яўляецца стваральнікам постпанк-гурта Public Image Ltd. Вядомы пад сцэнічным псеўданімам Джоні Ротэн (англ.: rotten — гнілы).
Часопіс Q адзначыў, што «Лайдан набыў статус нацыянальнага здабытку». У 2002 годзе яго прызналі адным з 100 найвялікшых брытанцаў паводле галасавання па ўсёй Вялікабрытаніі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Джон Лайдан нарадзіўся 31 студзеня 1956 г. у г. Лондане. Яго бацькі былі выхадцы з Ірландыі, якія да яго нараджэння пераехалі жыць у раён на поўначы Лондана. Недалёка ад дома знаходзіцца стадыён Хайберы — хатні стадыён футбольнага клуба Арсенал. Лайдан з’яўляецца іх заўзятым прыхільнікам з чатырохгадовага ўзросту. У той час гэты раён быў у значнай ступені занядбаным, з высокім узроўнем злачыннасці і насельніцтвам, якое складалася пераважна з ірландскіх і ямайскіх перасяленцаў. Летнія канікулы Лайдан праводзіў у родным для яго маці графстве Корк, дзе меў праблемы з прычыны свайго англійскага акцэнту.
Як старэйшы з дзяцей, Джон павінен быў даглядаць сваіх братоў з-за рэгулярных хвароб маці. У дзяцінстве ён часта гуляў з сябрамі па закінутым заводам. Ён належаў да мясцовай банды і часта бываў у сутычках з іншымі групамі, што з прыязнасцю згадваў. У сямігадовым узросце Джон захварэў на спіннамазгавы менінгіт і правёў год у шпіталі Сэнт-Эн. На працягу ўсяго дзяцінства ён пакутаваў ад галюцынацый, млоснасці, галаўных боляў, перыядаў комы і сур’ёзнай страты памяці, якая доўжылася чатыры гады, а лячэнне, якое праводзілася медсёстрамі, уяўляла выцягванне вадкасці з хрыбетніка хірургічнай іголкай, пакідаючы яго з пастаяннай скрыўленым пазваночнікам. Менінгіт таксама быў адказны за тое, што ён потым назваў «Лайданскім поглядам» (aнгл.: Lydon stare).
Да таго, як Джон змог скончыць свой узровень O, яго выключылі з каталіцкай сярэдняй школы з-за праблем з паводзінамі. Ён вучыўся ў Хакні і Сток-Ньюінгтанскім каледжы дадатковай адукацыі, потым у каледжы Кінгсвей, дзе здаў экзамены.
Удзел у Sex Pistols (1975—1978 гг.)
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны артыкул: Sex Pistols
У 1975 годзе Лайдан уваходзіў у групу юнакоў, якія былі знаёмыя з Малькальмам Макларэнам — адным з уладальнікаў крамы фетышнага адзення SEX. Макларэн вярнуўся з нядоўгай паездкі з амерыканскім пратапанк-гуртам «New York Dolls», і ён працаваў над прасоўваннем новага гурта, створанага Стывам Джонсам, Гленам Мэтлакам і Полам Кукам пад назвай Sex Pistols. Макларэн быў уражаны эпатажным выглядам Лайдана і непаўторным пачуццём стылю, асабліва яго аранжавымі валасамі і змененай футболкай Pink Floyd (дзе было пазначана яго негатыўнае стаўленне да гэтага гурта). Пасля таго, як ён праспяваў песню Аліса Купера «I’m Eighteen» 'пад акампанемент аўтамата, Лайдан быў абраны вакалістам. У 1977 годзе, калі святкаваўся срэбраны юбілей каралевы Лізаветы II, гурт выпусціў альбом «God Save the Queen».
Лайдан таксама цікавіўся даб-музыкай. Казалі, што Макларэн быў засмучаны, калі падчас радыё-інтэрв’ю Лайдан выказаў, што на яго ўплывалі прагрэсіў-рок гурты, такія як Magma, Can, Captain Beefheart і Van der Graaf Generator. Узнікла напружанасць паміж Лайданам і басістам Гленам Мэтлакам. Прычыны гэтага аспрэчваюцца, але ў аўтабіяграфіі Лайдан сцвярджае, што лічыў Мэтлака тыповым прадстаўніком сярэдняга класа. Мэтлак у сваёй аўтабіяграфіі заявіў, што большасць напружанасці ў калектыве, а таксама паміж ім і Лайданам, была арганізавана Макларэнам. Мэтлак адмовіўся ад працы і ў якасці замены Лайдан раіў паспрабаваць свайго школьнага сябра Джона Саймана Рычы (ён жа Сід Вішас). Хоць Рычы быў некампетэнтным басістам, Макларэн пагадзіўся з прапановай, бо ён меў выгляд, які хацеў гурт: бледны, знясілены, з шыпамі, з ірванай вопраткай. У 1977 годзе Sex Pistols выпусцілі свой адзіны студыйны альбом — Never Mind the Bollocks, Here’s Sex Pistols.
У студзені 1978 года ў Сан-Францыска Лайдан закрыў выніковы канцэрт з пытаннем да прысутных: «Ці есць пачуццё, што вас падманулі?» Неўзабаве пасля гэтага Макларэн, Джонс і Кук адправіліся ў Бразілію, каб сустрэцца і запісацца з былым рабаўніком цягнікоў Роні Бігсам. Лайдан адмовіўся ехаць не ўспрымаючы гэтую канцэпцыю ў цэлым і адчуваючы, што яны спрабуюць зрабіць героя з злачынцы, які напаў на машыніста цягніка і скраў «грошы рабочага класа».
Дэзінтэграцыя Sex Pistols была зафіксавана ў сатырычным псеўда-біяграфічным фільме Джуліяна Храма «The Great Rock 'n' Roll Swindle». Мэтлак быў паказаны толькі ў раней запісаных жывых кадрах і асабіста не ўдзельнічаў. Лайдан адмовіўся ўдзельнічаць, адчуваючы, што Макларэн мае надта вялікі кантроль над праектам. Хоць Лайдан вельмі крытычна ставіўся да фільма, праз шмат гадоў ён пагадзіўся дазволіць Храму кіраваць дакументальным фільмам «The Filth and the Fury». У гэты фільм увайшлі новыя інтэрв’ю з удзельнікі гурта. У цэлым, Лайдан асуджаў папярэднія публіцыстычныя працы, прысвечаныя Sex Pistols, ва ўводзінах да сваёй аўтабіяграфіі «Rotten — No Irish, No Blacks, No Dogs», якую ён назваў «максімальна блізкай да праўды».
Удзел у Public Image Ltd (1978—1993 гг.)
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны артыкул: Public Image Ltd
У 1978 годзе Лідон стварыў постпанк-гурт Public Image Ltd (PiL). У першы склад увайшлі басіст Джо Ўобл і былы гітарыст The Clash Кіт Левэне. Яны выпусцілі альбомы Public Image: «First Issue» (1978), «Metal Box» (1979) і жывы альбом «Paris au Printemps» (1980). Пасля сыходу Ўобла быў выдадзены «The Flowers of Romance» (1981). Потым выйшаў «This Is What You Want … This Is What You Get» (1984) з удзелам Марціна Аткінса на барабанах (ён таксама прымаў удзел у запісе Metal Box і The Flowers of Romance); У ім быў прадстаўлены іх самы вялікі хіт «This Is Not Love Love», які трапіў пад № 5 у чартах Вялікабрытаніі за 1983 год.
З’ёмка ў кіно
[правіць | правіць зыходнік]У 1983 годзе Лайдан зняўся з Харві Кайтэлем у трылеры «Corrupt, a.k.a. Copkiller and The Order of Death». Пазней атрымаў невялікую ролю ў фільме «The Independent» у 2000 годзе.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 1979 г. Лайдан ажаніўся з Нарай Форстэр. Ён быў айчымам дачкі Форстэра Ары Уп, якая была вакалісткай у постпанк-гурце The Slits да яе смерці ў 2010 годзе. У 2000 годзе Лайдан і Нара сталі законнымі апякунамі хлопчыкаў-блізнят Ары. У 2010 годзе яны таксама сталі апекунамі трэцяга дзіцяці Ары, Уілтана. Лайдан і Форстэр жывуць пераважна ў Венецыі, штат Каліфорнія, дзе яны пражываюць з пачатку 1980-х гадоў, але таксама часта бываюць у Лондане. У 2018 годзе Лайдан распавёў, што Форстэр знаходзіцца ў сярэдняй стадыі хваробы Альцгеймера.
Лайдан стаў грамадзянінам ЗША ў 2013 годзе, ужо маючы на той момант брытанскае і ірландскае грамадзянства.
Палітычныя погляды
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на тое, што ён з’яўляецца аўтарам песні «Anarchy in the U.K.», пазней пісаў, што ён не анархіст, называючы гэта «гульнямі розуму для сярэдняга класа».
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Lydon, John (1993). Rotten: No Irish, No Blacks, No Dogs. Hodder & Stoughton ISBN 978-0859653411
- With Andrew Bolton. Punk: Chaos to Couture Yale University Press ISBN 978-0300191851
- Lydon, John (2014). Anger Is an Energy: My Life Uncensored. Simon & Schuster ISBN 978-1471137198
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ https://www.theguardian.com/music/2023/jan/09/john-lydons-public-image-ltd-compete-to-represent-ireland-at-eurovision
- ↑ http://www.funtrivia.com/en/subtopics/Angry-Johnny-369777.html
- ↑ http://www.newstatesman.com/politics/2014/12/johnny-rotten-you-find-truth-ridiculing-yourself
- ↑ https://www.newspapers.com/clip/111262688/lydons-secret-wife/
- ↑ http://www.cdbaby.com/Artist/ChrisCuthbertson
- ↑ http://www.rte.ie/presspack/2013/11/26/john-lydon-back-and-forth/
- ↑ AllMusic — 1991.
- ↑ http://louderthanwar.com/glen-matlock-not-spoken-to-john-lydon-for-5-years-and-rules-out-reunion/
- ↑ http://www.cdbaby.com/cd/soulvoodoo
- ↑ http://soundslikeorange.com/2013/06/are-you-an-adult-not-really/
- ↑ Last.fm — 2002.
- ↑ http://www.rockpopmem.com/Public-Image-Ltd-John-Lydon-(Sex-Pistols)-Cinema-Poster-1983/67061.htm
- ↑ http://www.geocities.ws/johnnydoleandthescabs/newspapers.html
- ↑ http://fandalism.com/zendude
- ↑ http://chirpradio.org/blog/friday-ipod-mp3-shuffle-happy-birthday-john-lydon-edition