Джон Сёрціс
Джон Сёрціс | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | англ.: John Norman Surtees |
Род дзейнасці | пілот Формулы-1, гоншчык-матацыкліст, спартыўны дырэктар, купец |
Дата нараджэння | 11 лютага 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 сакавіка 2017[3][1] (83 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Henry Surtees[d] |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Сёрціс (англ.: John Surtees, 11 лютага 1934, Тэтсфілд, Сурэй, Вялікабрытанія — 10 сакавіка 2017, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі аўтагоншчык і матагоншчык. Адзіны ў свеце гоншчык, які стаў чэмпіёнам свету ў Формуле-1 (1964 год, Ferrari) і матагонках (1956, 1958, 1959, 1960). Бацька Генры Сёрціса (1991—2009), які загінуў улетку 2009 года ў гонцы Формулы-2. Дэбютаваў у Формуле-1 у 1960 годзе, прыняўшы ўдзел у Гран-пры Манака ў складзе каманды Лотуса. Праз усяго чатыры месяцы ён упершыню заняў другое месца на Гран-Пры Вялікабрытаніі. На наступным Гран-пры, які праходзіў у Партугаліі, заваяваў свой першы поўл, але быў вымушаны сысці з гонкі з-за праблем з радыятарам.
Правёўшы сезон 1961 года ў камандзе Купер і сезон 1962 — у Лола Рэйсінг Карз, у 1963 годзе перайшоў у Ферары. У складзе гэтай каманды ён стаў чэмпіёнам свету 1964 года, атрымаўшы за сезон перамогі ў двух Гран-пры і тройчы фінішаваўшы на другім месцы.
Зноскі
- ↑ а б Bauer P. John Surtees // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.essentialsurrey.co.uk/lifestyle/health-beauty/surtees/
- ↑ John Surtees, former F1 and motorcycle world champion, dies aged 83
- ↑ https://www.bbc.com/sport/formula1/39235608