Джордж Натаніэл Керзан
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Джордж Натаніэл Керзан (англ.George Nathaniel Curzon); поўны тытул Джордж Натаніэл Керзан, 1-ы маркіз Керзан Кедлстанскі, (англ.George Nathaniel Curzon, 1st Marquess Curzon of Kedleston) — вядомы англійскі публіцыст, падарожнік і дзяржаўны дзеяч. Віцэ-кароль Індыі (1899—1906), міністр замежных спраў Вялікабрытаніі (1919—1924), лідэр палаты лордаў (1916—1925), лорд-старшыня Савета (1916—1919, 1924).
XIX век
[правіць | правіць зыходнік]Старэйшы сын 4-га барона Скарсдэйла, член палаты абшчын, кансерватар. Выступаў пераважна па пытаннях замежнай, асабліва ўсходняй палітыкі.
У 1891—1892 гадах быў памочнікам міністра па справах Індыі. У 1895 года ў кабінеце маркіза Солсберы атрымаў пасаду намесніка міністра замежных спраў і кіраваў землямі Вялікабрытаніі ў Азіі. У 1898 годзе быў узнагароджаны тытулам «барон Керзан з Кедлстана» ў графстве Дэрбішыр (пэрства Ірландыі). У студзені наступнага года барон быў назначаны віцэ-каралём Індыі. На гэтай пасадзе ён ажыццявіў падатковую рэформу ў Індыі і шмат увагі надаваў праблеме захавання старажытных індыйскіх помнікаў: дзякуючы Керзану быў выратаваны ад разбурэння і адрэстаўраваны Тадж-Махал. У 1903 годзе заснаваў Публічную бібліятэку Калькуты, якая існавала з 1836 года, у Імперскую бібліятэку, створаную ў 1891 годзе; у 1948 годзе яна была перайменавана ў Нацыянальную бібліятэку Індыі і зараз з’яўляецца самай вялікай бібліятэкай у краіне.
Барон Керзан лічыўся крайнім торы(партыя у Англіі). У пытанні аб абароне паміж Брытанскай імперыі і інтарэсаў Англіі ў Азіі ён быў гарачым абаронцам тэорыі буферных дзяржаў. Гэтыя погляды выказаны ім у артыкуле «India between two fires» («Nineteenth Century», 1893)(Індыя паміж двума агнямі). Керзан быў таксама прыхільнікам Японіі і антаганістам Кітая, да якога ён лічыў неабходным прымяняць цвёрдую палітыку. Пытанне аб бяспецы Індыі, на думку Керзана, было асноўным для дзяржаўнай палітыкі Англіі.
Познія гады
[правіць | правіць зыходнік]У 1908—1925 гадах быў удзельнікам палаты Лордаў ад Ірландыі, займаў пасады лорда-захавальніка друку, лідэра палаты Лордаў, лорда-старшыні Таемнай рады. У 1911 годзе быў узведзены ў графскае званне з тытулам «граф Керзан Кедлстанскі» ў пэрстве Злучанага Каралеўства.
У 1921 годзе стаў маркізам — Marquess Curzon of Kedleston (Маркіз Керзан Кедлстанскі).
У 1919—1924 на пасадзе міністра замежных спраў Вялікабрытаніі стаў адным з арганізатараў інтэрвенцыі супраць Савецкай Расіі. Падчас савецка-польскай вайны ў ліпені 1920 года накіраваў Савецкаму ўраду ноту, у якой патрабаваў спыніць наступ Чырвонай Арміі па лініі, рэкамендаванай Вярхоўнай радай Антанты ў снежні 1919 у якасці ўсходняй мяжы Польшчы («Лінія Керзана»).
На Лазанскай канферэнцыі 1922—1923 дабіўся вырашэння пытання аб чарнаморскіх пралівах, згодна з якім чарнаморскія краіны пазбавіліся асаблівых правоў.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Mosley L. Lord Curzon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б The Marquess Curzon of Kedleston // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б в г д е ё Kindred Britain
- ↑ а б в Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- Pages using the JsonConfig extension
- Генерал-губернатары Індыі
- Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі
- Нарадзіліся 11 студзеня
- Нарадзіліся ў 1859 годзе
- Нарадзіліся ў Дэрбішыры
- Памерлі 20 сакавіка
- Памерлі ў 1925 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя ў Англіі
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Каралеўскага геаграфічнага таварыства
- Выхаванцы Баліял-каледжа
- Выпускнікі Ітана
- Кавалеры ордэна Індыйскай імперыі
- Кавалеры ордэна Зоркі Індыі
- Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ланцуга
- Члены Брытанскай акадэміі
- Асобы