Дзюсельдорфскі ўніверсітэт імя Генрыха Гейнэ
Дзюсельдорфскі ўніверсітэт імя Генрыха Гейнэ | |
---|---|
ням.: Heinrich-Heine-Universität Düsseldorf | |
Арыгінальная назва | ням.: Heinrich-Heine-Universität Düsseldorf |
Міжнародная назва | англ.: Heinrich Heine University Düsseldorf |
Заснаваны | 1965 |
Рэктар | Аня Штайнбек[d] |
Студэнты | 37 473[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Дзюсельдорф |
Сайт | hhu.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзюсельдорфскі ўніверсітэт імя Генрыха Гейнэ (ням.: Heinrich-Heine-Universität Düsseldorf) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дзюсельдорф.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]У 1806 годзе Іаахім Мюрат распачаў спробы стварыць універсітэт у Дзюсельдорфе. Універсітэт быў фармальна створаны 12 снежня 1811 года ўказам Напалеона Банапарта. Пачатак вайны, аднак, прывёў да таго, што гэтая ідэя не была рэалізаваная.
У 1907 годзе з нагоды стварэння новай гарадской бальніцы была створана медыцынская акадэмія, якая была сканцэнтравана на навучанні лекараў і навуковай дзейнасці. У 1923 годзе ўстанова была перайменавана ў Дзюсельдорфскую медыцынскую акадэмію і пачала навучанне студэнтаў. У 1935 годзе акадэмія атрымала права прысвоіваць навуковую ступень доктара.
16 лістапада 1965 года ўрад Паўночнага Рэйна-Вестфаліі прыняў рашэнне аб пераўтварэнні медыцынскай акадэміі ва ўніверсітэт. У 1988 годзе сенат універсітэта прыняў рашэнне прысвоіць установе імя Генрыха Гейнэ.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Медыцынскі
- Філасофскі
- Матэматыка-прыродазнаўчы
- Эканамічны
- Юрыдычны
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзюсельдорфскі ўніверсітэт імя Генрыха Гейнэ
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы