Дубраўка (княгіня польская)
Дубраўка | |
---|---|
польск.: Dobrawa Przemyślidka | |
| |
Нараджэнне |
940-я |
Смерць | 977[1][2][…] ці 977[3] |
Род | Пржэмысловічы |
Бацька | Баляслаў I Грозны[d] |
Маці | Бягота[d] |
Муж | Мешка I[4] і Гунтэр[d] |
Дзеці | Баляслаў I Храбры, Гунцэлін фон Кукенбург[d], Гунхільд Вендэнская[d][5] і Сігрыд Гордая[6] |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Дзейнасць | гісторыя хрысціянства[d][7] і royal house[d][7] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дубраўка, вядомая таксама як Дабрані, або Дамбру́ўка, (чэшск.: Doubravka, польск.: Dąbrówka; паміж 920 і 931 — 977) — дачка чэшскага князя Баляслава I, прадстаўніца дынастыі Пржэмысловічаў, княгіня польская.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Першым яе мужам быў Гунтэр Мерзебургскі, ад якога яна мела двух сыноў: Экехарда I і Гунцэліна.
У 965 годзе выйшла замуж за першага князя Польшчы Мешку I, які пад яе ўплывам прыняў хрысціянства ў 966 годзе, разам са шматлікімі знатнымі асобамі. Хрышчэнне правёў чэшскі біскуп Богувід (Bohuwid). Дубраўка шмат садзейнічала распаўсюджванню хрысціянства ў Польшчы. Памерла ў 977 годзе, пахавана ў Саборы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Гнезне.
Храніст Казьма Пражскі ў «Чэшскай хроніцы» ў XII стагоддзі, крытычна ацэньваў Дубраўку: «Быўшы ўжо ў старэчым узросце, яна выйшла замуж за польскага князя, зняла пры гэтым са сваёй галавы ўбор і надзела дзявоцкі вянок, што было вельмі неразумна з яе боку».
У Дубраўкі і Мешкі было двое дзяцей: Баляслаў I Храбры і дачка Святаслава, жонка караля Швецыі Эрыка VI Пераможца, пасля смерці якога стала жонкай дацкага караля Свена I Вілабародага.
Продкі
[правіць | правіць зыходнік]Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Титмар Мерзебургский. Хроника. В 8 кн. / Пер. с лат. И. В. Дьяконова. М.: «SPSL»-«Русская панорама», 2005.
- Козьма Пражский. Чешская хроника. М., 1962.
Зноскі
- ↑ Dobrawa
- ↑ Dobrawa // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dictionary of Women Worldwide: 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. Klezmer — Detroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Bartlett R., Bláhová M., Bolina P. і інш. Přemyslovci. Budování českého státu — Nakladatelství Lidové noviny, 2009. — С. 551. — 779 с. — ISBN 978-80-7106-352-0
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.